Кореличский район удерживает лидирующие позиции на Гродненщине по темпам уборки и урожайности зерновых и зернобобовых культур + инфографика
Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 3 жніўня хлебаробы Карэліччыны абмалацілі 9753 гектара зерневых і зернебабовых культур, альбо 51% ад плану. Намалочана 46138 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 47,3 цэнтнера з гектара.
Карэліцкі раён знаходзіцца на трэцяй пазіцыі ў вобласці па тэмпах жніва. Першым ідзе Гродзенскі раён, дзе абмалочана 57% плошчаў, другім — Бераставіцкі (54%).
Па ўраджайнасці Карэліччына ўтрымлівае трэцюю пазіцыю, саступаючы Гродзенскаму раёну (65,2 ц/га) і Бераставіцкаму (49 ц/га).
Убраныя палі аператыўна вызваляюцца ад саломы. Вызвалена 63% убраных плошчаў.
Рапс убраны з 89% плошчаў. Намалочана 7444 тоны пры ўраджайнасці 26,4 ц/га.
Лён-даўгунец убраны на 84% плошчаў.
ворыва глебы пад сяўбу азімых праведзена на 9% плошчаў.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 77% сена, 89% сенажу. На адну ўмоўную галаву маецца 15,6 цэнтнера кармавых адзінак, што роўна мінулагодняму паказчыку.
Падрыхтавала Іна ЛЕЙКА