Кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ягорычаў: “Барацьба беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне спрыяла набліжэнню ўз’яднання беларускага народа ў адзінай сям’і”
Несумненна, барацьба беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне на працягу амаль 20-гадовага знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы спрыяла набліжэнню даўгачаканага часу, калі адбылося ўз’яднанне абедзвюх частак беларускай нацыі і беларускага народа ў адзінай сям’і.
Аднак гэта не магло здзейсніцца без тых ваенна-палітычных абставінаў, якія склаліся ў Цэнтральнай Еўропе ў сувязі з набліжэннем Другой сусветнай вайны. У гісторыі часам бывае, што трагічныя падзеі суседнічаюць з пазітыўнымі з’явамі. Так адбылося і тады, у верасні 1939 года, 80 гадоў таму, калі складаныя ваенна-палітычныя ўмовы прывялі да аб’яднання беларускага народа. Гэта з’явілася ГІСТАРЫЧНАЙ ПАДЗЕЯЙ, пераадоленнем несправядлівасці, якая была ўчынена ў сувязі з заключэннем Рыжскага мірнага дагавора.
Сапраўды, Беларусі надарылася выйграць ад схваткі за панаванне і ўплыў у Еўропе
30-х гадоў мінулага стагоддзя. Не варта тлуміць людзей прапагандысцкімі фокусамі перанясення прынцыпаў маралі і міжнароднага права сённяшніх дзён на першую палавіну XX стагоддзя. Падзел свету на сферы ўплыву тады было значнай, можна сказаць, агульнапрынятай практыкай.
Не будзем забываць, што праблема Заходняй Беларусі з’явілася ў 1921 годзе, калі па волі дзяржаў Антанты яна была перададзена Польшчы — да «лініі Керзана». А ці не было Ялцінскай, Пастдамскай канферэнцый, на якіх пераможцы ў Другой сусветнай вайне дамовіліся аб новых граніцах і сферах уплыву? У выніку Беларусь тады страціла частку сваей тэрыторыі. Нарэшце, хіба сённяшнія прыклады Ірака, Косава, П. Асеціі і Абхазіі не паказваюць, што ўстанаўленне зон уплыву працягваецца, прытым даволі бесцырымонна?
Мы жывём у рэальным свеце, і ў ім нацыянальныя інтарэсы, права вялікай сілы пакуль першынствуюць. 3 пазіцыі нацыянальных інтарэсаў трэба вітаць уз’яднанне беларусаў у адну сям’ю, а не кідаць камяні ў бок тых, хто набліжаў дзень 17 верасня 1939 года.
Агульнавядома: антынародная палітыка польскага ўрада скончылася нацыянальнай катастрофай. У красавіку 1939 года Гітлер падпісаў дырэктыву аб нападзенні на Польшчу (план «Вайс») не пазней 1 верасня. Спробы СССР прадухіліць агрэсію ці арганізаваць ёй калектыўны адпор пацярпела няўдачу. У жніўні 1939 года Савецкаму Саюзу не ўдалося заключыць ваеннае пагадненне з Англіяй і Францыяй, у тым ліку і па прычыне адмовы Польшчы ад савецкай дапамогі. Перад СССР паўстала рэальная пагроза апынуцца ўцягнутым у вайну супраць фашысцкага блока без саюзнікаў і зразу на двух франтах. У такой складанай, пагрозлівай для Савецкай краіны міжнароднай абстаноўцы СССР вымушаны быў пайсці на заключэнне 23 жніўня 1939 года дагавора аб ненападзенні з Германіяй.
Прыхільнікам заходняга светаўспрыняцця муляе і нярвуе тое, што ўз’яднанне беларусаў неяк звязана з Расіяй, з пактам Молатава-Рыбентропа і з «сакрэтнымі» пратаколамі, благаслаўляючы падзел Еўропы на сферы шплыву фашысцкай Германіі і Савецкага Саюза. Маўляў, кепска смярдзіць плод, які з’явіўся ў выніку брудных міжнародных інтрыг.
На жаль, у прынятай З’ездам народных дэпутатаў СССР у снежні 1989 года пастанове па прычыне ацэнкі савецка-германскага дагавора, прызнаўшы яго «юрыдычна несапраўдным з моманту падпісання», яўна высвечваюцца элементы палітыка-ідэалагічнага налёту. Бо менавіта ў канцы 80-х гранічна абвастрыліся адносіны Масквы і балтыйскіх рэспублік. У рэчышчы гэтага і пастанова прымалася ў многім з мэтай улагодзіць, заспакоіць «трох непаслухмяных сясцёр непарушнага Саюза». Аб уз’яднанні Беларусі ў пастанове няма ні слова…
Хутчэй за ўсё, справа ў тым, што па палітычных меркаваннях нацыянал-радыкалам проста не з рукі прапагандаваць тое, што можа сёння насцярожыць Захад.
Нездарма ў пачатку 90-х правакатары з падачы галоўнага ідэолага ЦК КПСС А. Якаўлева пачалі з «абурэннем» размахваць нейкімі «сакрэтнымі пратаколамі» пакта Молатава-Рыбентропа, нацыянал-радыкалы не толькі выкраслілі гэтую «ганебную дату» з падручнікаў гісторыі, але і сталі заклікаць беларусаў да «пакаяння за адбыўшаеся ў тым страшным 1939 годзе». Насамрэч, падобнае «пакаянне» павінна было павольна перайсці ў «выпраўленне гістарычнай памылкі», г.зн. «вяртанню» Заходняй Беларусі Польшчы. Дарэчы, у апошні час паняцце «Заходняя Беларусь» усё актыўней спрабуюць падмяніць на «Усходнюю Польшчу» (бездоказна сцвярджаючы, што «Заходняя Беларусь — нейкі ідэалагічны канструкт бальшавікоў, выдумка Сталіна). Перагортваць гістарычную самасвядомасць заўзята ўзяліся ўсялякія кандыдаты і дактары навук. У выніку аб «сакрэтных пратаколах» пачулі ўсе. Але ніхто чамусьці іх так і не ўбачыў… Сам жа тэкст дагавора аб ненападзенні паміж Германіяй і СССР ніяк не з’яўляецца сакрэтным — жадаючыя могуць знайсці яго ў савецкай прэсе тых гадоў (вазьміце «Праўду» за 29 верасня 1939 года. — У. Я.) Пад тэкстам дагавора — карта з тлуста выдзеленай ламанай лініяй граніцы — тая самая карта, вакол якой сёння зламаны так шмат коп’яў. Дадам, што калі б нават існаваў указаны пратакол, то ў поўнай адпаведнасці з сусветнай ваеннай навукай і практыкай ён не только апраўданы, але аб’ектыўна неабходны: любая краіна, ведаючая, што на яе будзе здзейснена агрэсія, мае права (без двухкосся) адсунуць свае межы ад краіны агрэсара, калі такая магчымасць маецца.
Далей. Аб «сакрэтных пратаколах» не ўспаміналі ні сам Гітлер, звычайна надаваўшы публічную галоснасць усім дакументам, здольным ачарніць чарговую ахвяру нацысцкай агрэсіі, ні галоўны ўдзельнік перамоў у Маскве, якому было жыццёва необходна выкарыстаць «сакрэтныя пратаколы» на Нюрнбергскім працэсе. Хіба не дзіўна: архіў Рыбентропа захаваўся, а «прапаўшай граматы» ў ім не аказалася? Калі пакт аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 года быў ратыфікаваны нямецкім рэйхстагам і Вярхоўным Саветам СССР, то «сакрэтныя пратаколы» не абмяркоўваліся парламентарыямі і, такім чынам, не мелі і не маглі мець юрыдычнай сілы. Як можна чалавеку, які лічыць сябе вучоным-гісторыкам, пісаць аб захаванні законнасці ў міжнародных справах, праходзячы міма гэтага факта?
Тым не менш, адштурхоўваючыся ад фальшывак, запушчанымі ў ход прафесійнымі лгунамі і правакатарамі накшталт Якаўлева, сённяшнія псеўдагісторыкі ўжо называюць СССР «агрэсарам», ставячы на адну дошку з фашысцкай Германіяй. Толькі яны чамусьці «сарамліва» забываюць, што апафеозам станаўлення гэтай самай фашысцкай Германіі паслужыла заключэнне 26 студзеня 1934 года германа-польскага дагавора «Аб дружбе і ненападзенні». Гэты дагавор паміж двумя аўтарытарнымі рэжымамі Пілсудскага і Гітлера на пяць гадоў папярэдзіў праславуты пакт Молотава-Рыбентропа! I заключыла яго з гітлераўскай дзяржавай менавіта Польшча, на кожным вуглу выстаўляючы сябе «ахвярай руска-нямецкай змовы»…
Што тычыцца ролі СССР у ўз’яднанні беларусаў, то карціна бачыцца больш зразумелай, калі, акрамя агульнага характара эпохі, мы прымем да ўвагі і некаторыя дэталі.
Ужо 14 верасня 1939 года Брэст быў акружаны фашыстамі, 15 верасня скарыўся Беласток. Польскім «жолнежам» спыніць прасоўванне немцаў не ўдалося. На трэці дзень абароны Брэсцкай крэпасці, у ноч на 17 верасня 1939 года рэшткі польскага гарнізона выйшлі з цытадэлі. У гэтых баях каля тысячы польскіх салдат і афіцэраў папалі ў палон. Страты крэпаснога гарнізона забітымі невядомы…
22 верасня 1939 года танкісты камбрыга С.М. Крывашэіна ўжо стаялі каля горада Брэста, які на досвітку пакінулі нямецкія часці, не прымаючыя ўдзел у цырымоніі перадачы горада Савецкаму Саюзу. Генерал Гейнц Гудэрыян прапанаваў зрабіць гэта ва ўрачыстай абстаноўцы, завяршыўшы яе сумесным парадам савецкіх і нямецкіх войск — добра спланаванай прапагандысцкай акцыяй з мэтай паказаць дружалюбныя адносіны двух дзяржаў. Сямён Маісеевіч Крывашэін адказаў яму тады: «Я не адмаўляюся. Але вы павінны разумець, што на Чырвонай плошчы — адно, а тут другое».
Наўрад ці, асноўваючыся на дакументах, тое, што адбывалася на сучаснай вуліцы Леніна 22 верасня 1939 года, можна назваць сумесным «парадам»… Пасля заканчэння «урачыстага марша аднаго нямецкага і аднаго савецкага палкоў», цырымоніі абмену сцягамі і выканання «Інтэрнацыянала» немцы хутка пакінулі горад…
Па-рознаму сёння можна ўяўляць развіццё падзей, калі б Савецкі Саюз не ўвёў б свае войскі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года. Несумненна адно: у Еўропе не стала б бяспечней, беларусы засталіся б падзеленымі граніцамі з вялікай верагоднасцю поўнага знікнення. Цікава, што 22 верасня 1939 года англійскім і французскім генштабамі быў падрыхтаваны рапарт, кваліфікаваўшы дзеянні СССР у адносінах да Германіі як папераджальныя і адзначаўшы, што яны былі прыняты толькі тады, калі стала відавочным канчатковае паражэнне Польшчы, з якой гісторыя сыграла злы жарт. Як падмеціў амерыканскі гісторык Б. Бударовіч, у чэрвені 1936 года Польшча перашкодзіла Італіі, захапіўшы тэрыторыю Абісініі (Эфіопіі) менавіта таму, што апошняя, па словах Ю. Бека (міністр замежных спраў Польшчы. — У.Я.), быццам «перастала існаваць як дзяржава».
Гавораць, што калі Гасподзь жадае кагосьці пакараць, то спачатку адымае розум. Мабыць, менавіта гэта і адбывалася з правадырамі перадваеннай польскай дзяржавы, якая, маючы ў сваім распараджэнні галоўным чынам только шаблі, пагражала кавалерыйскімі атакамі на Берлін і наіўна мяркавала, што за польскія інтарэсы раптам пачнуць праліваць кроў брытанцы з французамі. А з другога боку, палымнела непераадольнай нянавісцю да ўсходняга суседа. Як піша вядомы на ўвесь свет англійскі гісторык Б. Ліддэл Гарт, Гітлер напачатку нават разглядаў Польшчу ў якасці малодшага партнёра. Кнігі Гарта прадаюцца ў айчынных крамах. Іх варта пачытаць…
За непрыманне ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР яўна праглядвае паталагічнае адмаўленне ўсяго, што звязана з сацыялізмам і Расіяй. Да прыкладу, сцвярджаецца, што ў верасні 1939 года только адбылася замена польскага прыгнёту савецкім, што ён парадзіў новыя праблемы і прынёс новыя беды мясцовым жыхарам. А асобныя «навукоўцы» распавядаюць у друку і розных аудыторыях, быццам жыццё пад Полыпчай было «вялікім шчасцем для беларусаў». Маўляў, гэтым чынам народу ўдалося пазбегнуць масавых рэпрэсій і калектывізацыі. I пры гэтым утойваць галоўнае: Рыжскі мірны дагавор, заключаны 18 сакавіка 1921 года, быў для беларусаў несправядлівым і пакутным — ён раз’ядноўваў кроўных братоў.
У большасці выпадкаў гэтай справай пачалі займацца не спецыялісты. Таму іх «расследаванні», не аргументаваныя дакументальным матэрыялам, носяць ненавуковы характар.
Дзяля справядлівасці , нельга не сказаць аб тым, што былі сярод беларусаў і тыя, хто стаяў на антысавецкіх пазіцыях. Яны ў верасні 1939 года спрабавалі нават стварыць ЗБР — Заходне-Беларускую Рэспубліку. Быў нават створаны ценявы ўрад, які ўзначаліў В. Вір (Пінскі). У яго склад таксама ўваходзілі: ксёндз Адам Станкевіч (міністр рэлігійных спраў), былы «прэзідэнт» у БНР Раман Скірмунт (міністр замежных спраў), Ю. Стасевіч і іншыя. Камандуючым узброенымі сіламі быў прызначаны I. Тарасюк, яго намеснікам — атаман Харэўскі. Але іх планам не суджана было збыцца… Перашкодзіла, бачыце, «балынавіцкая акупацыя» 39-га. Але ж, піша нехта Сяргей Ерш у артыкуле «Крах «белай! Рэспублікі» («Свабодные новости», 1994, № 17 за август), «уцелевшие от репрессий белорусские патриоты, не потерявшие веры в идеалы БНР… атаманы Харевский и Перегуд действовали на Полесье до конца 1945 года, когда их отряды перешли в Польшу, а затем в Западную Германию». На чужбіне «змагары» і завяршылі свой жыццёвы шлях. Што было, то было. Хай кожны падумае аб іх укладзе ў справу «вызвольнай» барацьбы беларускага народа за сваю будучыню.
Мы ведаем і іншае. Toe, што разам з Савецкай уладай прыйшлі і сталінскія парадкі. Пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць «ворагаў народа» з ліку трапіўшых у палон ваеннаслужачых польскай арміі і мясцовых жыхароў заходніх вобласцей. 3 лістапада 1939 года пацягнуліся на Урал, у Сібір, Казахстан эталоны з дэпарціруемымі жыхарамі нашага краю. Чырвонай Арміяй у верасні 39-га было ўзята ў палон каля 25 тыс. афіцэраў польскай арміі. Лёс іх аказаўся трагічным… Але ўсе кропкі над «і» гаспадарыня Кліо ў гэтым пытанні яшчэ не паставіла.
Сур’ёзны навуковы аналіз падзей 1939 года паказвае, што ўз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву ў рашаючай меры было падрыхтавана шматгадовай рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбой працоўных Заходняй Беларусі, адпавядала іх нацыянальным інтарэсам. Безумоўна, шкада, што гэтага не разумеюць «перабудоўшчыкі» нашай гістарычнай спадчыны, якія дамагаюцца «адраджаць» гістарычную справядлівасць шляхам ігнаравання ПРАЎДАЙ. Антынавуковыя дагматычныя тлумачэнні вераснёўскіх падзей 1939 года прыносяць вялікую шкоду грамадству, асабліва моладзі, якой надакучліва навязваюць гістарычнае невуцтва.
Беларуская нацыя, у асноўным, завяршыла сваё фарміраванне і атрымала першую міжнародную легітымнасць у складзе Савецкага Саюза. Гэта гістарычны факт. 3 такой жа гістарычнай верагоднасцю можна сцвярджаць, што ніхто ў СССР не ўшчамляў правы беларусаў ні ў палітычных, ні ў сацыяльна-культурных адносінах. На гэты конт ёсць красамоўная статыстыка, жывыя сведкі і сведчанні. Не шчырыя і разлічаны на прастакоў спробы падмяніць нацыянальны прыгнёт пытаннем палітычных рэпрэсій і праблемай мовы. Ад рэпрэсій цярпелі ўсе народы СССР, расіяне — не менш, чым беларусы. Але дзейнічалі і такія фактары, як гарантыя работы, даступнасць адукацыі, медыцынскай дапамогі, культурных даброты і г.д. Трэба быць сумленным хаця б перад сабой, калі большага не дазваляюць гаспадары ці карпаратыўная салідарнасць.
1 верасня 1939 года фашысцкая Германія інсцэніравала нападзенне быццам бы польскага падраздзялення на нямецкую радыёстанцыю ў мястэчку Глейвіцы. На самой справе гэта зрабілі немцы, перапранутыя ў польскую ваенную форму. Выкарыстаўшы «інцыдэнт», Германія кінула супраць Польшчы 2800 танкаў, каля 2000 самалётаў, больш 100 ваенных караблёў. Гэтам сілам Польшча проціпаставіла 36 пяхотных дывізій, 2 матарызаваныя брыгады, 11 кавалерыйскіх брыгад. Польскія войскі налічвалі 860 лёгкіх танкаў, 420 самалётаў і 12 ваенных караблёў.
Так пачалася Другая сусветная вайна…
Жыхары Заходняй Беларусі, знаходзячыся ў часцях польскай арміі, у плячо з палякамі, украінцамі, літоўцамі першымі прынялі на сябе вогненны шквал раптоўнага ўдару германскіх войск. Яны гераічна абараняліся, дзясяткі тысяч з іх загінулі, былі параненымі ці трапілі ў нямецкі палон…
Да сярэдзіны верасня нямецкія войскі разграмілі асноўныя сілы польскай арміі, рэшткі якой бязладна адступалі на ўсход. Урад Польшчы і ваеннае камандаванне не змаглі арганізаваць адпор агрэсараў і 17-18 верасня збеглі ў Румынію. Германскія войскі, праследуючы рэшткі польскіх падраздзяленняў, наблізіліся да зямель Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Яны захапілі Брэст і Львоў. Заходнебеларускае і заходнеўкраінскае насельніцтва пад пагрозай фашысцкага нападзення, a іх тэрыторыя магла стаць для Германіі выгадным плацдармам (ваенным) для нападзення на СССР.
У гэтых умовах урад СССР раніцай 17 верасня 1939 года ўручыў польскаму паслу ў Маскве заяву, у якой гаварылася, што польская дзяржава фактычна перастала існаваць, а дагаворы, заключаныя паміж СССР і Польшчай, спынілі сваё дзеянне. У гэтай заяве, перададзенай па радыё у той жа дзень, адзначалася: «В Польше создалось положение, которое требует со стороны Советского правительства особых забот в отношении к безопасности своего государства. Польша стала удобным полем для всяких случайностей и неожиданностей, которые могут создать угрозу для СССР… Советское правительство считает своей священной обязанностью подать руку помощи своим братьям-украинцам и братьям-белорусам, которые населяют Польшу. Поэтому Советское правительство отдало распоряжение Главному командованию Красной Армии дать приказ своим войскам перейти границу и взять под свою защиту жизнь и имущество населения Западной Украины и Западной Белоруссии».
Нагадаем у гэтай сувязі, што, згодна з дадатковым пратаколам, прыкладзеным да пакта аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 года паміж СССР і Германіяй, Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнавалася сферай інтарэсаў СССР. Пратаколы, як і заключаны праз месяц (28 верасня) Дагавор аб дружбе і граніцы, аб’ектыўна аднаўлялі нацыянальна-тэрытарыяльную цэласнасць беларускага народа, парушаную ўмовамі Рыжскага дагавора 1921 года, аднак пярэчылі агульнапрызнаным нормам міжнароднага права. Адзначым таксама, што ў апублікаваных пастановах ваенных саветаў Беларускага і Украінскага франтоў ставілася задача — «положить конец угнетению трудящихся Западной Белоруссии и Западной Украины, предоставить полную безопасность трудящимся этих областей».
Раніцай 17 верасня войскі Чырвонай Арміі ў складзе двух франтоў: Беларускага, пад камандаваннем М. Кавалёва, і Украінскага, пад камандаваннем С. Цімашэнкі, перайшлі савецка-польскую граніцу. Польскія правіцелі прызналі, што стану вайны з СССР няма. Савецкі Саюз таксама не аб’яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Польшчы маршала Э. Рыдз-Сміглы ад 17 верасня 1939 года польскім войскам прадпісвалася не ўступаць у бой з савецкімі воінскімі падраздзяленнямі, за выключэннем спроб разабрацца ці яўных баявых дзеянняў. Камандзіры польскіх часцей павінны весці перамовы «у мэтах выхаду гарнізонаў у Румынію ці Венгрыю».
Часцям Чырвонай Арміі катэгарычна забаранялася бамбаваць гарады і населеныя пункты авіяцыяй, весці па іх артылерыйскі агонь, парушаць граніцы Літвы, Латвіі і Румыніі. У дырэктывах саветаў франтоў гаварылася аб неабходнасці абароны мясцовага насельніцтва ад жандармаў і асаднікаў, аб лаяльных адносінах да польскіх ваеннаслужачых і дзяржаўных чыноўнікаў, якія не аказваюць узброенага супраціўлення. Вялікая ўвага ўдзялялася растлумачальнай рабоце сярод насельніцтва аб прычынах краха польскай дзяржавы і мэтах вызваленчай місіі Чырвонай Арміі. Як адзначае гісторык Дж. Грос, у той час, калі Чырвоная Армія ўступіла на зямлю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, польская адміністрацыя на гэтых тэрыторыях была цалкам дэзарганізавана ў выніку паражэння польскіх войскаў і наплыву бежанцаў, таму «шырокамаштабная грамадзянская вайна была прадухілена, — піша амерыканскі гісторык, — только дзякуючы хуткаму ўводу савецкіх войск…».
Па словах гісторыка А. Маркава, «ва ўсходніх землях украінцы, беларусы і яўрэі нярэдка арганізоўвалі паўстанцкія атрады… нападалі на адступаўшыя ад немцаў польскія часці… непольскае насельніцтва ператварала польскія сцягі, адрываючы ад іх белыя палосы, у чырвоныя, засыпала кветкамі калоны Чырвонай Арміі… падказвала месцы, дзе палякі хавалі зброю, удзельнічала ў абязбройванні невялікіх часцей і г.д. I так было паўсюдна. Гэта «непольскае» насельніцтва складала, па розных крыніцах, ад 67 да 90 працэнтаў!
Усе заходнія даследчыкі канстатуюць, што інцыдэнты ў час наступлення часцей Чырвонай Арміі мелі лакальны характар і шырокіх памераў не прымалі. Адзначаецца таксама і той факт, што савецкія войскі прасоўваліся наўмысна марудна, што давала магчымасць польскім часцям адыходзіць да румынскай граніцы. Гітлераўцы, як прызнаваў потым германскі пасол у Бухарэсце Фабрыцыус, былі ў лютасці ад таго, што рускія не пастараліся як мага хутчэй закрыць румынскі калідор для польскіх уладаў і арміі… Большасць гэтых жа даследчыкаў прыходзяць да вываду, што дзеянні Савецкага Саюза нічога не маглі змяніць, паражэнне Польшчы ў вайне з Германіяй было практычна здзейсненым фактам.
- Мослі ў кнізе «Страчаны час» адзначаў: У 1939 годзе Польшча ўяўляла сабой дзяржаву ў Еўропе, абноўленую па Версальскаму дагавору з абрэзкаў тэрыторый, якія належалі Расіі, Астра-Венгрыі, Прусіі і Германіі… Сапраўды польская тэрыторыя была значна менш той, на якую прэтэндавалі польскія правіцелі. На ўсходзе яны праніклі яшчэ далей на тэрыторыю Украіны і Беларусі, захапіўшы велізарныя тэрыторыі, якія ніколі не былі польскімі землямі.
Такім чынам, усе геапалітычныя канструкцыі польскага дыктатара маршала Пілсудскага аказаліся крохкімі і недаўгавечнымі.
Рэч Паспалітая так і не адрадзілася. Яе пачаў душыць і дабіў той палітык, з якім Пілсудскі першым у Еўропе ў 1934 годзе заключыў пакт аб ненападзенні, — Гітлер. Пілсудскі сваімі рукамі рыхтаваў пагібель Польшчы, не разгледзеўшы ў Гітлеры і трэцім рэйху геапалітычных сапернікаў.
3 непадробнай радасцю і энтузіязмам сустракалі Чырвоную Армію працоўныя гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі. Нават у адступаючых польскіх салдат з’явілася некаторая надзея на выратаванне Польшчы. Асобныя польскія камандзіры заяўлялі, што сумесна з Чырвонай Арміяй яны «учыняць тэўтонам другі Грунвальд». Да 25 верасня Чырвоная Армія вызваліла поўнасцю Заходнюю Беларусь, пазбавіўшы яе жыхыроў ад прыгнёту памешчыкаў і капіталістаў. Гэта быў акт гістарычнай справядлівасці. Так, восенню 1939 года ні хто іншы, Ллойд-Джорж пісаў польскаму паслу ў Лондане, што СССР заняў «тэрыторыі, якія не з’яўляюцца польскімі, і якія былі сілай захоплены Польшчай пасля сусветнай вайны…» У выйшаўшай у 1956 годзе ў ЗША кнізе «Беларусь. Станаўленне нацыі» Н. Вакар пісаў: «Для беларусаў гэта значыла аднаўленне яе тэрытарыяльнага адзінства, доўгі час парушанага войнамі і рэвалюцыямі». I так лічылі жыхары Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, народы БССР і УССР.
Для ўстанаўлення і падтрымання рэвалюцыйнага парадку ў гарадах і мястэчках стваралася рабочая гвардыя, а ў вёсках — атрады добраахвотнай міліцыі, паслужыўшыя надзейнай апорай новай уладзе. Вялікую ролю ў гэтай справе, як ужо гаварылася аб гэтым вышэй, адыгралі былыя члены КПЗБ і КСМЗБ.
Перад працоўным народам вызваленых беларускіх зямель паўстала неадкладная задача — вызначыць форму дзяржаўнага ладу, вырашыць свой далейшы лёс. Былі падрыхтаваны ўмовы для заканадаўчага афармлення факта ўсталявання Савецкай улады.
Аўтарытэтным органам, якому насельніцтва даверыла абвясціць дзяржаўную ўладу ў Заходняй Беларусі, з’явіўся Народны сход.
На шматлікіх мітынгах і сходах рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя адзінадушна патрабавалі ўстанаўлення Савецкай улады і ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. 22 кастрычніка 1939 года прайшлі выбары ў Народны сход. Выбары праводзіліся на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. 3 929 дэпутатаў па нацыянальным складзе яны размеркаваліся: беларусаў — 621, палякаў — 127, украінцаў — 53, рускіх — 43, яўрэяў — 72, іншых нацыянальнасцей — 10.
Народны сход Заходняй Беларусі адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. 3 дакладам аб форме дзяржаўнай улады выступіў С.В. Прытыцкі. Па яго дакладу Народны сход прыняў дэкларацыю, у якой было заяўлена: «Беларускі Народны сход, выказваючы волю і жаданне народаў Заходняй Беларусі, абвяшчае на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ўстанаўленне Савецкай улады. 3 гэтага часу ўся ўлада на тэрыторыі Заходняй Беларусі належыць працоўным горада і вёскі ў твары Саветаў дэпутатаў працоўных». Разам з тым былі прыняты дэкларацыі «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», «Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці», «Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель». Народны сход звярнуўся ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР з просьбай прыняць Заходнюю Беларусь у склад Савецкага Саюза і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і аб уз’яднанні беларускага народа ў адзінай сацыялістычнай дзяржаве.
У адпаведнасці з рашэннем Народнага сходу памешчыцкія і манастырскія землі, сядзібы з усім інвентаром і пабудовамі на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі былі канфіскаваны без усялякага выкупа, а банкі і буйныя прамысловасці — нацыяналізаваны.
Пазачарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР 2 лістапада 1939 года, абмеркаваўшы заяву паўнамоцнай камісіі Народнага сходу, прыняла закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб уз’яднанні яе з БССР.
12 лістапада 1939 года пазачарговая трэцяя сесія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўз’яднаць тым самым беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве».
Амаль дваццацігадовая барацьба працоўных Заходняй Беларусі, якую яны самаахвярна вялі пад кіраўніцтвам КПЗБ супраць палітычнага, сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту польскай буржуазіі і памешчыкаў, завяршылася ўстанаўленнем Савецкай улады.
На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі ў пачатку снежня 1939 года было ліквідавана папярэдняе адміністрацыйнае дзяленне і ўтворана пяць вобласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская. У 1944 годзе па пагадненню СССР і Польшчы горад Беласток і прылягаючыя да яго раёны былі перададзены народнай Польшчы.
Ліквідацыя польскай сістэмы кіравання суправаджалася высылкай без уліку іх палітычных поглядаў служачых былога дзяржапарата, органаў суда, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляроў, рамеснікаў з сем’ямі. Дэпартацыя матывавалася необходнасцю ачысціць тэрыторыю ад буржуазных элементаў, «ворагаў народа», сталінскім лозунгам абвастрэння класавай барацьбы. У ходзе дэпартацыі былі пераселены з Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ўглыб СССР — Паволжа, Сібір, Комі АССР, Казахстан — сотні тысяч чалавек. Мясцовыя кадры скрупулёзна правяраліся на «палітычную спеласць». Як правіла, на кіруючыя пасады прызначаліся работнікі, прыбыўшыя з усходніх вобласцей Беларусі. Няведанне многімі з іх мясцовай спецыфікі, нацыянальных традыцый прыводзіла да таго, што ў падатковай палітыцы, у правядзенні хлебанарыхтовак, калектывізацыі, выклікала незадаволенасць мясцовага насельніцтва.
Ва ўсіх заходніх вобласцях былі створаны абласныя камітэты КПБ і ў красавіку 1940 года былі праведзены справаздачна-выбарчыя сходы і канферэнцыі, на якіх былі абраны гарадскія і раённыя камітэты партыі. На пачатак 1941 года ў заходніх вобласцях ужо налічвалася звыш 16 тысяч членаў і кандыдатаў у члены партыі, аб’яднаных у больш чым 1200 пярвічных арганізацый. Але ў адносінах да былых членаў КПЗБ падыход падмяняўся наапраўданай падазронасцю і недаверам. Няма неабходнасці даказваць, што гэта не лепшым чынам адбілася на сувязі партыі з мясцовымі жыхарамі, грамадска-палітычным жыцці, метадах гападарчага і культурнага будаўніцтва ў заходніх вобласцях БССР. Актыўна разгортвалася праца па сацыяльна-эканамічным пераўтварэнні на савецкай аснове…
Сёння беларускі народ упэўнена ідзе па выбраным шляху. Гістарычныя падзеі 80-гадовай даўнасці ўсяляюць упэўненасць у тым, што мы здолеем дабіцца новых перамог на сучасным этапе развіцця Беларусі.
Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ, кандыдат гістарычных навук