Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности
Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Зладжаныя дзеянні ўсіх арганізацый, якія ўваходзяць у паліўна-энергетычны комплекс рэспублікі, — значны фактар энергетычнай незалежнасці нашай дзяржавы.
Сёння Беларусь займае адно з лідзіруючых месцаў у Еўропе па ўзроўні газіфікацыі. Дынамічна развіваецца тарфяная прамысловасць, якая забяспечвае вытворчасць тарфянога паліва і займае асаблівае месца ў паліўна-энергетычным комплексе краіны.
Дзякуючы працы нафтавікоў, газавікоў забяспечваецца бесперабойнае забеспячэнне прамысловых, энергетычных і камунальна-бытавых спажыўцоў звадкаваным і прыродным газам, вядуцца работы па эксплуатацыі і развіццю размеркавальных газаправодаў.
Высокай ацэнкі заслугоўвае праца ўсіх прадстаўнікоў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Разам з удзячнасцю за вашу працу прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, прафесійных перамог, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў