На планерке у председателя: профориентационная работа со школьниками и благоустройство населенных пунктов

Прафарыентацыйная работа са школьнікамі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна апынуліся ў цэнтры ўвагі на рабочай планёрцы ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

— Рыхтаваць будучых спецыялістаў для сферы сельскай гаспадаркі трэба са школьнай парты, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Дзецям трэба расказваць пра тое, што сельскагаспадарчая сфера — гэта сфера высокатэхналагічная. На палях працуе энерганасычаная тэхніка. Рабяты павінны пра гэта не толькі пачуць ад кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, але і пабываць на сельгасаб’ектах, паглядзець.

З надыходам восені неабходна зноў заняцца навядзеннем парадку на знакавых месцах раёна: памятных знаках, мемарыялах, брацкіх пахаваннях.

— Грамадзянскія могілкі таксама маюць патрэбу ў клопаце. Неабходна вызначыць некалькі гэтых аб’ектаў і ачысціць іх ад пораслі і аварыйных дрэў. На дапамогу прыйдуць прадстаўнікі грамадскасці, моладзь, святары, — сказаў Генадзій Шатуеў. — У бліжэйшых планах — добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу «Зорка».

У раёне працягваецца добраўпарадкаванне вуліц і дарог. Так, у аграгарадку Лукі завершана асфальтаванне вуліцы Юбілейнай, на чарзе — вуліца Першамайская ў Міры. Выдзелена фінансаванне на добраўпарадкаванне тэрыторыі Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы.

Завастрылі ўвагу і на ўскладніўшайся сітуацыі з COVID-19: зафіксаваны рост колькасці хворых і пнеўманій. Паступова расце і колькасць вакцынаваных ад каранавіруса. На сёння амаль 17% карэліччан атрымалі прышчэпку, гэты паказчык перавышае сярэднеабласны. У раёне працуюць дзве мабільныя брыгады, якія выязджаюць на працоўныя месцы для правядзення вакцынацыі.

Вуліца Юбілейная ў Луках

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара