На полях Кореличчины: обзор сельхозработ на 7 сентября

Дадзеныя райсельгасхарчу на 7 верасня

Пад сяўбу азімых культур узарана 60% плошчаў, пасеяна 8% азімых зерневых. Пад сяўбу азімых зерневых падрыхтавана 14% плошчаў.

На палях раёна працягваецца ўборка саломы. Вызвалена 85% плошчаў, засталося ўбраць амаль 2883 га.

Паднята 55% ільнотрасты. З неабходных плошчаў у 2150 га звезена 1169 га. Сабрана 318 тон ільнонасення пры ўраджайнасці 2,8 ц/га.

Ідзе ўборка кукурузы на сілас. Убрана 410 га з неабходных 4771 га, ці 9%.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага пагалоўя. Маецца 54641 тона кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву атрымана 19,1 ц кармавых адзінак, што больш на 0,3 ц карм. адз. у параўнанні з мінулым годам.

Уносяцца ўгнаенні. Так, арганіка ўнесена на 37% плошчаў. Маецца 60% азоту, 34% фосфару, 92% калію.

1