В библиотеках Кореличского района проходят выставки к Году народного единства


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2021 года № 1 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства.  А дзе пра гэта можна даведацца, пазнаць, прачытаць, абмеркаваць ці ўспомніць? Менавіта ў бібліятэцы.
І таму з самага пачатку года ва ўсіх бібліятэчных установах ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” пачалі працаваць кніжныя выставы- прагляды, якія накіраваны на прыцягненне ўвагі наведвальнікаў да літаратуры пра Беларусь, выхаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, важнасці аб’яднання беларусаў, неабыякавых да будучага краіны: “Разам мы — краіна Беларусь”, “У яднанні наша сіла”, ”Мой край завецца Беларусь”, “Ганарымся табою, Беларусь!”, “Беларусь — мая краіна”, “Мая краіна — Беларусь”, “Беларусь — мая Айчына”. Праз кніжную выставу-гутарку “Рэспубліка Беларусь. Герб. Гімн. Сцяг”, выставу-дасье “Государственные символы моей страны: вехи истории”, выставу-інфармацыю “Сімвалы Радзімы маёй” і “Галоўныя сімвалы краіны” наведвальнікі бібліятэк атрымалі звесткі пра дакументы і кнігі, якія ўключаюць цікавыя матэрыялы пра сімвалы нашай краіны на працягу гістарычнага развіцця.
Ладзіліся і мерапрыемствы: інфармацыйны час “У яднанні народа — сіла дзяржавы”, дзе падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пераемнасці пакаленняў, неабходнасці прывіцця нашчадкам павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны, гаварылі пра вытокі народнай мудрасці.
На інтэрактыўнай гульні “Мы – будучае квітнеючай Беларусі” наведвальнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па абласцям нашай краіны, пазнаёміліся з раслінным і жывёльным светам, а таксама традыцыямі і мастацтвам беларускага народа, прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне, склалі карту краіны і адгадвалі “Беларускую крыжаванку”.
У час правядзення круглага стала “Беларусь — мая краіна” гаворка вялася пра культурныя і гістарычныя каштоўнасці краіны, абмеркавалі пытанне, што аб’ядноўвае людзей. Гучалі вершы пра Беларусь, згуртаванасць, патрыятызм і любоў да радзімы.
Квэст-гульня “Ключ Беларусі” адбылася ў рамках раённага свята “Я за цябе сэрцам, Беларусь!”.
Прынялі ўдзел у абласным праекце “Мы – беларусы!”, а да Дня закаханых арганізавалі вулічную акцыю “Люблю Беларусь!” і тым самым выказалі сваю любоў да самай лепшай краіны свету.
Шэраг мерапрыемстваў праведзена ў рамках Дня народнага яднання, які ў гэтым годзе адзначылі ўпершыню.

Наталля КАЗАРЭЗ,
метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”