Ход полевых работ в Кореличском районе на 1 октября

Пад сяўбу азімых культур узарана 84% плошчаў з 18140 га, пасеяна 64% азімых зерневых з запланаваных 13965 га. Пад сяўбу азімых зерневых падрыхтавана 70% плошчаў, або 13965 га. Карэліцкі раён дэманструе добры паказчык па тэмпах сяўбы азімых. Для параўнання сярэднеабласны складае 64%. У дзень засяваецца 555 гектары. Пры такіх тэмпах работы плануецца завяршыць сяўбу да 4 кастрычніка.

На палях раёна працягваецца ўборка саломы. Вызвалена 98% плошчаў, засталося ўбраць амаль 330 га.

Ідзе ўборка кукурузы. Убрана 2609 га з неабходных 6545 га, ці 40%. На сілас убрана 55% плошчаў з 4771 га неабходных, валавы збор складае 102581 тону пры ўраджайнасці 394 ц/га. На 4% плошчаў убрана кукуруза на зерне. Атрымана 44 тоны пры ўраджайнасці 110 ц/га.

Убрана 36% бульбы з неабходных 201 га, атрымана 2032 тоны пры ўраджайнасці 282 ц/га.

Цукровыя буракі выкапаны на плошчы 18%, або 616 га з неабходных 3355 га. Накапана 35198 тон пры ўраджайнасці 571 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 30544 тоны.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Сена нарыхтавана 86%, або 7862 тоны, сенажу — 102%, або 168158 тон, сіласу — 565, або 94642 т пры заданні 169912 т. Усяго нарыхтавана каромў 77007 т. На адну ўмоўную галаву назапашана 26,9 ц кармавых адзінак, што на 0,2 ц карм. адз. менш за ўзровень мінулага года. Адставанне абумоўлена неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначаюць, што нарыхтоўка кармоў ідзе ў планавым рэжыме, аб’ём кармоў дасягне мінулагодняга.

Ідзе ўнясенне ўгнаенняў. Нарыхтавана 118% арганікі, вывезена 86%, унесена 51%. У наяўнасці 77% мінеральных угнаенняў пад азімую сяўбу. Маецца 60% азоту, 35% фосфару, 104% калію.

Іна ЛЕЙКА
Фота Кацярыны КУПРЫЯНЧЫК