Дзень падпісчыка з Дзедам Марозам і Снягурачкай з «Полымя»

Рэдакцыйныя Дзед Мароз і Снягурачка па традыцыі перад навагоднімі і каляднымі святамі спяшаюцца здзяйсніць добрыя справы, павіншаваць сяброў раёнкі і ўручыць ім сувеніры. Сёлета вырашылі наведацца на Дзень падпісчыка, які праводзіўся на працягу снежня бягучага года ў будынку Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі. 24 снежня стаў завяршальным і важным у падпісной кампаніі.

Жадаючых выпісаць любімае выданне было шмат. Людзі розных узростаў, яны выпісвалі «Полымя» для сябе і родзічаў. Падпісчыкі выказвалі словы ўдзячнасці калектыву раёнкі і жадалі далейшых творчых поспехаў. Рэдакцыйныя Дзед Мароз і Снягурачка ўручылі падпісчыкам сувеніры.
Няхай наша сяброўства мацнее у 2022 годзе — газету «Полымя» чытаюць у кожным доме раёна. Слова нясе інфармацыйную і цудатворную сілу, а Новы год будзе багатым на добрыя весткі.

З надыходзячым Новым годам і Каляднымі святамі, жыхары Карэліцкай зямлі!

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анжалікі ЗАБРОДСКАЙ