Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем энергетика

Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнага комплексу!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Энергетыка — адна з базавых галін эканомікі, ад устойлівага і эфектыўнага функцыянавання якой залежаць дабрабыт і камфорт у дамах і на вытворчасці. Вы забяспечваеце жыхароў раёна, а таксама ўсе прадпрыемствы і арганізацыі жыццёва неабходнымі дабротамі — электраэнергіяй і цяплом, несяце вялікую адказнасць за энергетычную бяспеку аб’ектаў.

Ваша праца патрабуе найвышэйшага прафесіяналізму, дысцыпліны, гатоўнасці ў любой экстрэмальнай сітуацыі дзейнічаць зладжана і аператыўна. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце забяспечваць устойлівую работу энергетычнага комплексу, развіваць і ўдасканальваць важную для жыцця раёна галіну.

Дзякуем вам за добрасумленную працу, адказны і прафесійны падыход да справы. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі, безаварыйнай працы!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў