Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем юриста
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём юрыста!
Гэтая дата аб’ядноўвае спецыялістаў, якія працуюць у самых розных сферах дзейнасці. Юрысконсульты і прававеды, работнікі органаў правапарадку і суддзі, натарыусы і адвакаты — усе яны служаць верхавенству закона, абароне канстытуцыйных правоў і свабод нашых грамадзян.
Быць юрыстам — вялікі гонар і вялікая адказнасць. Бо гэтае лацінскае слова азначае не толькі «права», але і «справядлівасць». Таму юрыдычная дзейнасць патрабуе асаблівых маральных, этычных і прафесійных якасцяў. На шчасце, прававую абарону жыхароў Карэліччыны забяспечваюць людзі, адданыя абранай справе, якія валодаюць трывалымі ведамі, глыбокай чалавечай прыстойнасцю і сумленнасцю.
Віншуючы работнікаў прававых службаў, усяго юрыдычнага цэха, жадаем заўсёды прытрымлівацца прынцыпаў непрадузятасці і аб’ектыўнасці, верай і праўдай служыць грамадству.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, сямейнай утульнасці, новых дасягненняў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў