На планерке у председателя: резервная кислородная станция в Кореличской ЦРБ, новогодний бал для одаренных детей в Мирском замке и охрана порядка в усиленном режиме
Сітуацыя з COVID-19, падрыхтоўка да навагодніх святаў і грамадская бяспека сталі асноўнымі тэмамі падчас аператыўнай сустрэчы старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзія Шатуева з раённымі службамі.
Захворваемасць на COVID-19 на працягу некалькіх тыдняў у раёне застаецца нізкай, але неабходна захоўваць усе меры засцярогі: насіць сродкі абароны органаў дыхання, апрацоўваць рукі дэзінфікуючымі сродкамі і выконваць сацыяльную дыстанцыю.
Амаль 46% карэліччан ужо прышчапіліся ад COVID-19, 29% — ад грыпу. У Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы ўстаноўлена рэзервовая кіслародная станцыя, якая забяспечыць бесперабойную падачу кіслароду ў аддзяленне рэанімацыі для кіслародазалежных пацыентаў у выпадку паломкі асноўнай. У снежні машынна-трактарны парк райбальніцы папоўніцца новай машынай хуткай дапамогі.
Да старта навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” засталося менш за тыдзень. У гэтым годзе салодкія падарункі атрымаюць 705 дзяцей, якія навучаюцца ў 1-4 класах агульнаадукацыйных школ, а таксама рабяты з апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзеці з інваліднасцю, а таксама тыя, хто зараз знаходзіцца ў Сацыяльна-педагагічным цэнтры Карэліцкага раёна. На гэтыя мэты з раённага бюджэту выдзелена 12 тысяч рублёў. 30 снежня Мірскі замак прыме на навагодні баль юных карэліччан, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, творчасці і спорце. Такое свята будзе ладзіцца ўпершыню.
— Важна, каб адміністрацыйныя будынкі раёна былі ўпрыгожаны навагодняй ілюмінацыяй, — сказаў Генадзій Шатуеў. — На нашых вуліцах павінен панаваць святочны настрой. Акрамя таго, у кожным аграгарадку павінна стаяць навагодняя ёлка, каля якой вяскоўцы змогуць сабрацца ў навагоднюю ноч.
Асаблівыя даручэнні кіраўнік раёна даў праваахоўнаму і выратавальнаму ведамствам раёна.
— У час святаў узрастае колькасць пажараў і злачынстваў. На асаблівы кантроль патрэбна ўзяць тых, хто злоўжывае спіртнымі напіткамі, можа ўчыніць правапарушэнне. Святы святамі, а бяспека важней за ўсё.
Іна ЛЕЙКА