5 падзей тыдня вачыма намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандра Быліча
11 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп». Гэтай добрай каляднай традыцыі ўжо шмат гадоў, калі ўшаноўваюцца людзі, якія праслаўляюць Беларусь, уносяць уклад ва ўмацаванне яе безумоўнага аўтарытэту. Важнымі сталі словы Кіраўніка дзяржавы аб тым, што страта вобразу гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучыні. Менавіта таму 2022 год у Беларусі аб’явілі Годам гістарычнай памяці.
У Казахстане завяршылася міратворчая аперацыя АДКБ.
Гібрыдная атака на Казахстан была падтрымана звонку тэрарыстычнымі групоўкамі, якія праходзілі падрыхтоўку ў лагерах тэрарыстаў за мяжой і якія мелі вопыт баявых дзеянняў у гарачых кропках планеты. На шчасце, суседняй краіне ўдалося справіцца і выраўняць сітуацыю. Для гэтага ўпершыню былі выкарыстаны кантынгенты Калектыўных міратворчых сіл АДКБ. Перад міратворцамі АДКБ стаяла простая і важная мэта: аказаць садзейнічанне брацкай краіне ў забеспячэнні бяспекі і стабільнасці. І яны з ёй з гонарам справіліся.
Абмеркаванне праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Насельніцтва актыўна прымае ўдзел у абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў. Па апошніх дадзеных, паступіла каля 5 тысяч прапаноў па зменах і дапаўненнях у Асноўны Закон краіны. Важна, што ў праекце захавана сацыяльная накіраванасць нашай краіны. Напрыклад, у бюджэце нашага раёна амаль 70 працэнтаў сродкаў будзе накіравана на такія сферы, як адукацыя, ахова здароўя, сацыяльная абарона.
Поспехі нашых біятланістаў.
Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла чацвёртае месца ў спрынце на шостым этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу, Антон Смольскі — трэцяе месца ў спрынце.
Планаванне аб’ёмаў будаўнічых работ у раёне на 2022 год.
На бягучым тыдні ў райвыканкаме праходзіў аналіз і планаванне будаўніча-мантажных работ на 2022 год. Мы абмяркоўвалі перспектывы па будаўніцтве жылля і інжынернай інфраструктуры, станцый абезжалезвання і рамонце дарог. У хуткім часе гэтыя планы будуць зацверджаны і пачнецца іх ажыццяўленне.