Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Карэліцкага раёна на 2022 год
Краязнаўчы каляндар на 2022 год падрыхтаваны на аснове “Спісаў знакамітых людзей Карэліцкага раёна”, дадзеных архіва Карэліцкага ЗАГСа, краязнаўчай картатэкі Карэліцкай раённай бібліятэкі, фонда Карэліцкага раённага краязнаўчага музея, установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і іншых крыніц. Адбор юбілейных дат рабіўся ў адпаведнасці са значнасцю для гісторыі, эканомікі і культуры краю.
У 2022 годзе спаўняецца:
705 гадоў з часу стварэння (адноўлена ў 1992 г.) Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага патрыярхата), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі праваслаўнай царквы, якая ахоплівае прыходы ў Навагрудскім, Дзятлаўскім, Карэліцкім, Лідскім і Слонімскім раёнах (1317 г.).
380 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Тэадора Гераніма (1642 г. ці 1643 г. – 1707 г.), пісьменніка-мемуарыста, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. У 1670-1672 гг. жыў у маёнтку Дорагава Карэліцкага раёна. У 1693-1700 гг. – навагрудскі падкаморы і кашталян.
205 гадоў з дня нараджэння Берліна Нафталі (1817 г., г.п. Мір – 1893 г.), яўрэйскага духоўнага дзеяча, равіна.
95 гадоў з дня нараджэння кандыдата медыцынскіх навук Лабоцкага Мікалая Іосіфавіча (г.п. Мір, 1927 г.).
85 гадоў з дня нараджэння кандыдата тэхнічных навук Карповіча Сямёна Іванавіча (г.п. Мір, 1937 г.).
205 гадоў назад (1817) студэнты Віленскага ўніверсітэта заснавалі патрыятычную арганізацыю Таварыства філаматаў (аматараў навук). (Памяць. Навагрудскі раён. Гiсторыка-дакументальныя хронiкi гарадоў i раёнаў Беларусi.- Мн., 1996. – С. 219.)
125 гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якога ў м. Карэлічы пражывала 2559 чалавек. (Памяць. Карэлiцкi раён. Гiсторыка-дакументальныя хронiкi гарадоў i раёнаў Беларусi.-Мн., 2000. – С. 588)
80 гадоў назад (1942) актывізаваўся падпольны і партызанскі рух супраць фашысцкіх захопнікаў, на базе разрозненых груп ствараліся першыя партызанскія атрады, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучасных Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага, Слонімскага раёнаў.
Студзень
1 — 70 гадоў з дня нараджэння кандыдата гістарычных навук Адамушкі Уладзіміра Іванавіча (1952 г., в. Падгайна – 2020 г.). Беларускі гісторык, архівіст, дзяржаўны дзеяч. У 2002-2006 гг. – дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002 г.), кавалер ордэнаў Дружбы народаў (1986 г.) і Францыска Скарыны (2007 г.).
2 — 70 гадоў з дня нараджэння кандыдата тэхнічных навук Ціхановіча Аляксандра Паўлавіча (в. Сёгда, 1952 г.).
3 — 90 гадоў з дня нараджэння кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта Пучко Мікалая Андрэевіча (в. Турэц, 1932 г.).
3 — 90 гадоў з дня нараджэння кандыдата тэхнічных навук, былога намесніка старшыні Савета Міністраў БССР, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, архітэктара Еўтуха Уладзіміра Гаўрылавіча (1932 г., в. Заполле – 2010 г.). Скончыў СШ у Карэлічах (1950 г.).
Люты
2 — 95 гадоў з дня нараджэння кандыдата сельскагаспадарчых навук Шуглі Мікалая Васільевіча (в. Заполле, 1927 г.).
20 — 85 гадоў з дня нараджэння Чубрык Тамары Уладзіміраўны (нар. у 1937 г., в. Баранавічы Карэліцкага раёна – 2009 г.), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1983 г.). У 1962 – 1992 гг. працавала аператарам машыннага даення ў саўгасе “Карэлічы” Карэліцкага раёна.
23 — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Сакавік
8 — Дзень жанчын
18 — 75 гадоў з дня нараджэння Катковіч Лізаветы Іванаўны (нар. у 1947 г., в. Сімакава), беларускай актрысы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980 г.).
26 — 90 гадоў са дня смерці (1932 г.) польскага і беларускага грамадска-культурнага дзеяча, каталіцкага духоўніка Лазінскага Зігмунта (нар. у в. Барацін, 1870 г.)
28 — 75 гадоў з часу арганізацыі (1947) калгаса імя Молатава, з 05.08.2003 – сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Маяк-Заполле” Красненскага сельсавета Карэліцкага раёна. Пратакол агульнага сходу ад 28.03.1947 № 7.- Ф.232. В.1. С.1.Л.1-2.
Красавік
2 — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
18 — 135 гадоў з дня нараджэння Дзеркача Анатоля (сапр. Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч, 1887-1937), беларускага паэта, сатырыка, ураджэнца в. Турэц Карэліцкага раёна. (Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.- Т. 6. — Мн., 1998.- С.162).
28 — 90 гадоў з дня нараджэння інжынера-металурга, Героя Сацыялістычнай Працы Барысавай Тамары Мікалаеўны (г.п. Карэлічы, 1932 г.).
Май
1 — Свята працы
6 — 115 гадоў з дня нараджэння ўдзельніка баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі, Героя Савецкага Саюза Гастэлы Мікалая Францавіча (1907 г., г. Масква – 1941 г.). Яго бацька нарадзіўся ў в. Плужыны Карэліцкага раёна).
7 — 75 гадоў з дня нараджэння кандыдата педагагічных навук Каратай Святланы Мікалаеўны (1947 г., в. Цырын – 2002 г.).
9 — Дзень Перамогі
11 — 75 гадоў з дня нараджэння Дзяшкевіча Міколы (Мікалай Аляксандравіч; 1947 г., в. Пагор`е – 1971 г.), савецкага і беларускага літаратуразнаўцы, тэатральнага крытыка, музеязнаўца.
20 — 70 гадоў з дня нараджэння беларускага спартыўнага і грамадскага дзеяча, віцэ-прэзідэнта Беларускай федэрацыі футбола, суддзі міжнароднай катэгорыі па футболе Жука Вадзіма Дзмітрыевіча (г.п. Мір, 1952 г.).
Чэрвень
80 гадоў назад (1942) фашысцкія карнікі правялі акцыю па ліквідацыі яўрэйскага насельніцтва Міра. (Памяць. Карэлiцкi раён. Гiсторыка-дакументальныя хронiкi гарадоў i раёнаў Беларусi.-Мн., 2000. – С. 184)
10 — 90 гадоў з дня нараджэння кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта Мурачкоўскага Мікалая Восіпавіча (в. Смольчычы, 1932 г.). Беларускі вучоны ў галіне псіхалогіі, педагог. У 1965–1977 гг. выкладаў у Гродзенскім педагагічным інстытуце.
24 — 210 гадоў назад (1812) на тэрыторыю Беларусі ўступілі войскі Напалеона, пачалася вайна Францыі супраць Расіі.
25 — 75 гадоў з дня нараджэння вядучай салісткі Днепрапятроўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета, заслужанай артысткі Украіны Гаркушы (Гіль) Антаніны Сцяпанаўны (в. Валокі, 1947 г.).
Ліпень
3 — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
15 — 95 гадоў з дня нараджэння Жука Івана Аляксандравіча (нар. у 1927 г., в. Жукі Карэліцкага раёна), беларускага педагога, паэта. У 1954 – 1991 гг. працаваў настаўнікам Запольскай базавай школы Карэліцкага раёна.
19 — 95 гадоў з дня нараджэння Саўкі Міхася (1927, в. Загор`е Карэліцкага раёна – 1990 г.), беларускага і бельгійскага мастака-рэстаўратара, мастацтвазнаўцы, археолага, доктара мастацтваў.
23 — 70 гадоў з дня нараджэння Гарон Антаніны Міхайлаўны (нар. у 1952 г., в. Цырын). Беларускі музеязнаўца, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурнага мемарыяльнага музея Я. Коласа.
31 — 220 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната Іпалітавіча (1802-1889), удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху, вучонага, нацыянальнага героя Чылі, ураджэнца в. Мядзвядка Карэліцкага раёна. (Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.- Т. 6. — Мн., 1998.- С.30)
Жнівень
4 — 105 гадоў з дня нараджэння Брыля Янкі (сапр. Іван Антонавіч Брыль, 1917-2006), народнага пісьменніка Беларусі, з 1922 па 1944 гг. пражываў на радзіме бацькоў у в. Загор’е сучаснага Карэліцкага раёна. (Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.- Т. 3. — Мн., 1996.- С.276)
15 — 85 гадоў з дня нараджэння Машчонскага Аляксандра Аляксандравіча (нар. у 1937 г., в. Райца Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, прафесара.
Верасень
5 — 85 гадоў з дня нараджэння кандыдата матэматычных навук, дацэнта Кеда Мікалая Пятровіча (в. Браносава, 1937 г.)
17 — 100 гадоў з дня нараджэння Калесніка Уладзіміра Андрэевіча (1922-1994), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі, ураджэнца в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна.(Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.- Т.7. — Мн., 1998.- С.462)
Кастрычнік
1 — 75 гадоў з дня нараджэння Кушнера Васіля Фёдаравіча (нар. у 1947 г., в. Малыя Жухавічы), беларускага гісторыка, журналіста, выдатніка адукацыі Беларусі, выдатніка друку Беларусі.
3 — 60 гадоў з дня нараджэння Жучэнкі Васілія Віктаравіча (нар. у 1962 г., в. Круглікі Гродзенскара р-на). Расійскі музыкант. Артыст вялікага сімфанічнага аркестра Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, Дыпламант Усерасійскага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах. У 1962 – 1977 гг. жыў у г.п.Карэлічы.
14 — 100 гадоў з дня нарджэння Трускоўскай Надзеі Сцяпанаўны (нар. у 1922 г., в. Востухава – 2007 г.). Герой Сацыялістычнай Працы (1966 г.). Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1949-1956 гг. – палявод, з 1956 г. – звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе “Новае жыццё” Карэліцкага раёна.
Лістапад
1 — 130 гадоў з дня нараджэння Лойкі Міхаіла Фёдаравіча (1892, в. Ярэмічы – 1937 г.). Беларускі эканаміст, географ, матэматык.
2 — Дзень памяці
7 — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
12 — 70 гадоў з дня нараджэння кандыдата гістарычных навук, дацэнта Хадасевіч Ганны Сяргееўны (в. М. Вобрына, 1952 г.).
29 — 80 гадоў з дня нараджэння Дулуба Мікалая Іванавіча (1942 г., в. Унехава – 2007), беларускага дзеяча культуры, кавалера ордэна “Знак Пашаны”. Працаваў дырэктарам Жухавіцкага ЦСДК Карэліцкага раёна, Карэліцкага РДК.
Снежань
22 — 90 гадоў назад (1932) зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, якое дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1932-1937 гадах.
25 — Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)
27 — 125 гадоў з дня нараджэння Камеры Івана Паўлавіча (1897, в. Малыя Жухавічы – 1952 г.), ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка артылерыі, удзельніка грамадзянскай, савецка-польскай 1919-1920 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалера ордэна Леніна.