Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем банковских и финансовых работников
Паважаныя банкаўскія і фінансавыя работнікі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Развітая банкаўская і фінансавая сістэма — гэта надзейная апора эканомікі, адна з асноў стабільнасці і дабрабыту краіны, вобласці, раёна.
Сучасныя рэаліі прад’яўляюць да вас сур’ёзныя патрабаванні — гэта высокая кваліфікацыя, граматны менеджмент, уменне працаваць з людзьмі, вялікая самааддача і адданасць сваёй справе. Прыемна, што банкіры і фінансісты Карэліччыны знаходзяцца ў авангардзе айчыннага фінансавага рынку. Заслужана карыстаючыся даверам насельніцтва і суб’ектаў гаспадарання, банкаўскія і фінансавыя работнікі раёна здольны задаволіць патрэбы і выканаць інтарэсы самых патрабавальных кліентаў.
Жадаем вам дабрабыту, плённай працы, прафесійных поспехаў, надзейных партнёраў, стабільнасці і новых гарызонтаў у фінансавай дзейнасці.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў