Парламентарии Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют с Новым годом
Паважаныя землякі!
Сардэчна віншуем вас з надыходзячымі светлымі і радаснымі святамі Новага года і Нараджэння Хрыстова!
Гэтыя цёплыя і доўгачаканыя дні аб’ядноўваюць нас агульнымі надзеямі, марамі і памкненнямі, ствараюць атмасферу шчасця і прадчування цуду.
Няхай надыходзячы год будзе ўдалым і плённым, годам новых магчымасцяў і дасягненняў, напоўнены яркімі падзеямі і добрымі справамі!
Няхай гэтыя ўрачыстыя дні стануць для вас сімвалам шчасця і дабрабыту, падораць цяпло і радасць зносін, мір і згоду, будуць напоўнены гармоніяй і прыемнымі імгненнямі.
Жадаем вам моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і аптымізму. Шчасця, дабра і душэўнай стойкасці вам і вашым сем’ям!
Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь