На планерке у председателя: подготовка к референдуму, работа поликлиники без выходных, готовность к посевной
У Карэліцкім раёне завяршылася фарміраванне ўчастковых камісій па рэферэндуме. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.
Падрыхтоўка да рэферэндуму ў раёне ідзе згодна з планам, дакладна і зладжана. Створана раённая камісія, утвораны ўчасткі для галасавання, завяршылася фарміраванне ўчастковых камісій па рэферэндуме. Працягваецца рэгістрацыя назіральнікаў. Таксама вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы саміх участкаў для галасавання. Адзін з акцэнтаў — на выкананні мер бяспекі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.
У раёне працягвае фіксавацца рост захварэлых на COVID-19. Вакцынацыю ад каранавіруснай інфекцыі прайшлі 56,9 працэнта карэліччан, рэвакцынацыю — 1238 чалавек, або 100 працэнтаў ад запланаваных. На думку спецыялістаў, для спынення перадачы віруса неабходна 80-85 працэнтаў неўспрымальных да яго асоб у папуляцыі.
Як паведамілі ў Карэліцкай ЦРБ, у сувязі з ростам захварэлых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і каранавірус прыём пацыентаў у Карэліцкай паліклініцы будзе весціся ў суботу і нядзелю. Такі графік будзе дзейнічаць да моманту нармалізацыі эпідабстаноўкі і ўзроўню захваральнасці.
У сельгасарганізацыях раёна вядзецца актыўная падрыхтоўка тэхнікі да веснавых палявых работ. Так, трактары гатовы на 89%, у тым ліку энерганасычаныя — на 79. На рамонт і набыццё запасных частак затрачана 1,8 млн рублёў. У наяўнасці маецца 45 працэнтаў мінеральных угнаенняў, у тым ліку азоту — 42, фосфару — 31, калію — 55. Нарыхтавана 85 працэнтаў арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу, вывезена на палі 87 працэнтаў ад нарыхтаванага, унесена 50 працэнтаў.
Іна ЛЕЙКА