Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан правёў сустрэчу ў Жухавічах

У вялікай зале Жухавіцкага сельвыканкама адбылася сустрэча намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана з калектывамі мясцовых сельгаскааператыва, сельскага выканаўчага камітэта, сярэдняй школы. Яна была прысвечана  абмеркаванню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.


Прамоўца звярнуў увагу на галоўныя накірункі Асноўнага Закона. Пачаў размову з актуальнага  на сённяшні дзень пытання. «Кожны грамадзянін павінен клапаціцца пра сваё здароўе», — падкрэсліў Яўген Мікалаевіч, менавіта на гэта звернута ўвага ў Канстытуцыі.
Разам з тым засяродзіў увагу і на паўнамоцтвах Усебеларускага народнага сходу, Кіраўніка дзяржавы, інстытуце сям’і, статусе Беларусі як бяз’ядзернай дзяржавы.»У нашай краіне выкарыстоўваюць атам  у мірных мэтах», — канстатаваў прадстаўнік мясцовай улады.
Яўген Чычкан нагадаў прысутным аб тым, што рэферэндум назначаны на 27 лютага, а датэрміновае галасаванне адбудзецца з 22 па 26 лютага. Важна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой выбар.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Алены ЛАПША