Юрысконсульт КСУП «Племзавод Карэлічы» Іна ХАНЬКО: “Я буду галасаваць за змены ў новай Канстытуцыі. За спакой у краіне, дабрабыт у кожным доме, чыстае неба, заўтрашні дзень нашых дзяцей”

Юрысконсульт КСУП «Племзавод Карэлічы» Іна ХАНЬКО:Я буду галасаваць за змены ў новай Канстытуцыі. За спакой у краіне,  дабрабыт у кожным доме, чыстае неба, заўтрашні дзень нашых дзяцей”

— Я буду галасаваць за змены ў новай Канстытуцыі. За спакой у краіне,  дабрабыт у кожным доме, чыстае неба, заўтрашні дзень нашых дзяцей. Жыццё не стаіць на месцы, і трэба прымаць тыя змены, якія адбываюцца ў грамадстве. Разам з тым, як указана ў Асноўным Законе, трэба захоўваць гістарычную памяць і быць патрыётамі сваёй краіны.

У нашай гаспадарцы шмат працалюбівых, адказных, добрасумленных работнікаў. Дзякуючы іх старанням і руплівасці яна знаходзіцца ў ліку лепшых у раёне. І гэта радуе, бо праца дапамагае ім мацаваць і свой уласны дабрабыт.

Прыйсці на рэферэндум —  абавязак кожнага грамадзяніна. Кожны голас, які ўносім у агульную скарбонку, дапаможа вызначыць заўтрашні дзень. У ім галоўным прыярытэтам павінны стаць мір, праца, стабільнасць. Толькі разам  зможам зрабіць правільны выбар для нас і нашых дзяцей — жыць годна і шчасліва ў роднай Беларусі, а звацца беларусамі — гэта ганарова.