Кореличский райисполком, районный Совет депутатов и парламентарии поздравляют с Днем Конституции

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з адным з галоўных дзяржаўных свят — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

15 сакавіка мы адзначаем важную і значную дату — прыняцце Асноўнага Закона нашай краіны, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна, вызначана выбарчая сістэма і дзяржаўны лад. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень уступае ў сілу абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — унікальны прававы дакумент, які спалучае ў сабе традыцыі і інавацыі, народаўладдзе і адзінства кіравання.

Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру і стабільнасці!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў Эльвіра Сарока,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь