На пасаду загадчыка сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама назначаны Аляксандр Галушка

10 сакавіка на пасаду загадчыка сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама назначаны Аляксандр Аляксандравіч Галушка.

10 сакавіка на пасаду загадчыка сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама назначаны Аляксандр Аляксандравіч Галушка.

А. А. Галушка нарадзіўся 5 снежня 1968 года ў вёсцы Баранавічы Карэліцкага раёна. З 1984 па 1988 гг. з’яўляўся навучэнцам Жыровіцкага саўгаса-тэхнікума, з 1988 па 1991 гг. — курсантам Ачынскага ваеннага авіяцыйна-тэхнічнага вучылішча імя 60-годдзя УЛКСМ, затым тры гады служыў ва Узброеных Сілах на пасадах афіцэрскага саставу. У 2001 годзе скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2021 г. — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры” па спецыяльнасці “справаводства; менеджмент арганізацыі фізічнай культуры і спорту”.

Прафесійную кар’еру пачаў у 1994 годзе ўчастковым інспектарам міліцыі Карэліцкага РАУС. Амаль 20 гадоў працаваў на розных пасадах кіруючага афіцэрскага саставу ў РАУС.  У 2013 г. звольнены ў запас з пасады першага намесніка начальніка гэтага ж аддзела.

З 2014 па 2022 гг. з’яўляўся дырэктарам ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна”.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара