На планерке у председателя: посевная не за горами, снижение заболеваемости COVID-19 и рост вакцинации

Сельгасарганізацыі Карэліцкага раёна прадаўжаюць веснавыя палявыя работы. Аб пасяўной гаварыць пакуль рана, аднак у ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» пачалі падсяваць шматгадовыя травы і падрыхтоўваць глебу пад сяўбу яравых культур. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай аператыўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

У раёне ўносяць калійныя і фосфарныя ўгнаенні, вывозяць на палі арганіку, падкормліваюць шматгадовыя травы, сенажаці і пашы, абразаюць сады. Гаспадаркі назапашваюць мінеральныя ўгнаенні. У наяўнасці 51% азоту, 39 фосфару і 76 калію. Завезена 217,9 тоны дзеючага рэчыва карбамідна-аміячнай сумесі.

Спрыяльны прагноз спецыялісты робяць на азімыя. У моцныя маразы расліны абараніла снежнае покрыва, аднак невялікая частка пасеваў пашкоджана патокамі вады з узвышшаў.

Разам з тым, спецыялісты ўпэўнены, што добры і якасны ўраджай залежыць не толькі ад надвор’я, але і ад высокапрадукцыйнага пасяўнога матэрыялу. У раёне маецца 2 108 тон кандыцыйнага насення, падрыхтаванага да сяўбы, або 161 % да патрэбнасці, з улікам плануемай рэалізацыі элітгасам СВК “Жухавічы”. З іх суперэліта складае 110 т, эліта — 210 т. Падрыхтавана да сяўбы 243 т яравой пшаніцы (80% да патрэбнасці), 1 605 т ячменю (207%), 192 т зернебабовых культур (148%), 44 т аўса (70%), 372 т лёну (101%), 23, 8 т грэчкі (87%).

У гаспадарках раёна пачаўся тэхагляд сельскагаспадарчай тэхнікі. Напрыклад, сярэднераённая гатоўнасць трактароў роўная 92 працэнтам, плугоў — 92, боран — 87, дыскатараў — 88, культыватараў — 94, збожжавых сеялак — 95, сеялак для цукровых буракоў і кукурузы — 83, сеялак для лёну — 83, машын для угнаенняў — 94.

У раёне зафіксавана зніжэнне захворваемасці на COVID-19 і вострыя рэспіраторныя хваробы на 10 працэнтаў у параўнанні з папярэднім тыднем. Прышчэплена ад каранавіруса 62,3% жыхароў, з іх дзяцей — 100%. Рэвакцынавана 13% ад колькасці вакцынаваных.

Іна ЛЕЙКА