На планерке у председателя: ремонт дорог, телемост с городом-побратимом Красногорском и весенние каникулы

Паскорыць тэмпы работ па рамонце дарог у раёне даручыў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў на штотыднёвай рабочай нарадзе.

— Стан дарог пасля зімы вельмі дрэнны, — адзначыў ён. — Цяпер актыўна пачала рухацца сельскагаспадарчая тэхніка, якая можа пацярпець ад гэтага. Трэба карэкціраваць графікі рамонту, праводзіць грэйдзіраванне і падсыпку на праблемных участках.

Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава, месячнік па навядзенні парадку на зямлі ўвайшоў у актыўную фазу. У раёне працягваецца спілоўванне аварыйных дрэў на могілках.

Набліжаецца святочная дата — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у рамках якой у Карэлічах 1 красавіка адбудзецца тэлемост з горадам-пабрацімам Краснагорскам. Беларускі і расійскі бакі абмяркуюць пытанні далейшага супрацоўніцтва.

У раёне на 4,5% знізілася захворваемасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і COVID-19. Прышчэплена ад каранавіруса 64,5% карэліччан. Актыўна працягваецца рэвакцынацыя.

На вясновых канікулах у раёне функцыянуе 8 прышкольных лагераў, дзе адпачывае 110 дзяцей. Стартавала падрыхтоўка дзіцячага аздараўленчага лагера «Вясёлка».

Іна ЛЕЙКА