З 21 сакавіка ў Карэліцкім раёне аб’яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку

Такое распараджэнне 16 сакавіка прыняў Карэліцкі райвыканкам.

Старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці прымуць аператыўныя меры па забеспячэнні выканання работ па прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, у тым ліку: замацаваных дваровых тэрыторый, гаспадарчых зон, могілак, мемарыялаў, палігонаў, дарожна-вулічнай сеткі, прыдарожных палос, вытворчых баз, інжынерна-тэхнічных сістэм ліўневых каналізацый, рэчышчаў адводных каналаў, труб-пераездаў на шляхах зносін, аб’ектаў грамадскага карыстання з прыцягненнем да выканання работ землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў будынкаў і збудаванняў, грамадскасці.

Будуць праведзены суботнікі, дэкады па санітарнай уборцы тэрыторый населеных пунктаў.

Іна ЛЕЙКА
Фота з архіва рэдакцыі