Члены Молодежного парламента при Кореличском районном Совете депутатов провели акцию «Источник доброты»

Члены Моладзевага парламента, створанага пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў, – рабяты з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія цікавяцца падзеямі, што адбываюцца ў краіне, удзельнічаюць у грамадскай дзейнасці і накіраваны прыносіць карысць сваёй Радзіме. Таму нездарма мы падтрымліваем цесную сувязь з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Генрыхавічам Сонгіным.

Па даручэнні Прэзідэнта краіны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзілі маніторынг інтэрнатных устаноў кругласутачнага знаходжання састарэлых і інвалідаў. Аляксандр Генрыхавіч наведаў дзяржаўную ўстанову сацыяльнага абслугоўвання “Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. Падчас сустрэчы з работнікамі ўстановы была агучана просьба аб набыцці дазатараў і медыцынскіх вёдраў.

У лютым члены Моладзевага парламента сумесна з валанцёрскім атрадам “Добрыя сэрцы” падтрымалі ініцыятыву і правялі акцыю “Крыніца дабрыні”, у ходзе якой работнікам дома-інтэрната былі перададзены дазатары. Дадзеная акцыя стала магчымай дзякуючы індывідуальным прадпрымальнікам раёна Трусевічу А. В. і Хоміч Г. В., якія аказалі дапамогу ў частковым набыцці медыцынскіх прыстасаванняў. Вялікі дзякуй за вашы добрыя сэрцы!

Маргарыта ЗВОНКА, намеснік старшыні Моладзевага парламента пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў