У Красненскім сельвыканкаме прыём грамадзян правяла член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока
20 красавіка прыём грамадзян у Красненскім сельскім выканаўчым камітэце з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» правяла член Савета Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока.
Першы тэлефонны званок паступіў ад жыхара вёскі Горная Рута Івана Іванавіча Фалейчыка, які ўзняў пытанне аб рамонце дарогі Карэлічы — Руціца — Амневічы. Парламентарый звярнулася да начальніка Карэліцкага ДРБУ № 158 Мікалая Кадлубая з прапановай у бліжэйшыя дні выехаць на месца, каб вывучыць гэтае пытанне і прыняць адпаведныя меры.
Вячаслаў Андрэевіч Бязмен з вёскі Стрэльнікі папрасіў дапамагчы адрамантаваць участак дарогі каля яго дома. Старшыня СВК «Маяк-Заполле» Віктар Маковік запэўніў, што гэтае пытанне будзе вырашана да канца красавіка.
Як адзначыла Эльвіра Сарока, пытанні, якія паступаюць ад насельніцтва, датычацца рамонту дарог і іх становішча. Цяпер ставіцца задача — больш увагі ўдзяляць дарогам раённага падпарадкавання. Разам з тым неабходна, каб жыхары сачылі за санітарным становішчам каля сваіх дамоў. Сапраўды, шмат залежыць і ад людзей і іх імкнення падтрымліваць чысціню і парадак там, дзе яны жывуць.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Юліі ШЭЎКІ