26 мая состоится приём граждан, а 19 и 21 мая — «прямая линия»

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

26 мая 2022 года з 11.00 да 12.00 у ДУА «Яслі-сад № 1 г.п. Карэлічы» (вул. Паркавая, 1-а) адбудзецца Дзень прававой асветы, прававой культуры з удзелам галоўнага прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталлі Валер’еўны ГРЭЦКАЙ па тэме: «Прававое рэгуляванне змяненняў працоўнага дагавора. Прадастаўленне працоўных і сацыяльных водпускаў».

З удзелам прававога інспектара з 12.00 да 13.00 адбудзецца прафсаюзны прыём у Карэліцкім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9, каб. 47).

Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.

Падчас прыёму з 12.00 да 13.00 будзе праводзіцца «прамая лінія», кантактны тэлефон 8(01596)7-11-20.

 

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

 

19 мая 2022 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Інга Чаславаўна КАВАЛЕВІЧ па тэме: «Парадак атрымання фізічнымі асобамі інфармацыі з індывідульнага асабовага рахунку».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-30.

 

19 мая 2022 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела арганізацыі збору плацяжоў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай  абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Анастасія Генадзьеўна СІДАРЧУК па тэме: «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27.09.2021 г.»

Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 8(0152)68-33-71.

У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.

 

19 мая 2022 года з 11.00 да 13.00 адбудзецца «прамая лінія» з першым намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама, падпалкоўнікам міліцыі Дзмітрыем Іванавічам СКВАРЧЫНСКІМ.

Вашых пытанняў чакаць па тэлефоне 8(01596)2-12-42.

 

21 мая 2022 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, маёр унутранай службы Мікалай Анатольевіч ШУЛЯК.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 2-11-21.

21 мая 2022 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Раманавіч ЛАЗАРЭВІЧ.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 3-04-14.