На заседании районной группы по организации и координации деятельности смотровых комиссий обсудили положение дел в Турецком сельсовете

За 4 месяцы бягучага года на тэрыторыі Турэцкага сельскага Савета члены назіральных камісій наведалі 94 домаўладання, каб праверыць іх на бяспеку. Пра гэта паведамілі на пасяджэнні раённай рабочай групы па арганізацыі і каардынацыі дзейнасці назіральных камісій сельвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана.


— Адзінокія, пажылыя і неблаганадзейныя грамадзяне ўваходзяць у спіс адрасоў, па якіх рэгулярна наведваюцца назіральныя камісіі, — адзначае старшыня Турэцкага сельвыканкама Сяргей Барычэўскі. — Двойчы ў месяц кантралюем стан печаў, газавых пліт, электраправодкі, каб не ўзнікла надзвычайнай сітуацыі. На жаль, за апошнія 5 гадоў на тэрыторыі сельсавета адбылося 13 пажараў, загінулі два чалавекі. Перакананы, што работа назіральных камісій значна знізіла колькасць магчымых трагедый. Асаблівы кантроль — за беспрацоўнымі, якія злоўжываюць спіртным. З пачатку года на пасяджэннях апорнага пункта аховы правапарадку разгледжаны 11 чалавек з гэтай катэгорыі.

42% насельніцтва сельсавета — пенсіянеры. Адзінокім у рамонце печы або электраправодкі дапамагае дзяржава. Працаздольным дзецям адзінока пражываючых пенсіянераў (а гэта 1866 чалавек) адпраўляюць пісьмы з напамінам паклапаціцца пра бацькоў. Дамы адзінокіх вяскоўцаў і інвалідаў абсталяваны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. На тэрыторыі сельвыканкама працуе 7 сацыяльных работнікаў.

 Іна ЛЕЙКА