Количество поступивших обращений граждан и юридических лиц в Кореличский райисполком за 5 месяцев текущего года снизилось почти в 2 раза
Колькасць зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Карэліцкі райвыканкам за 5 месяцаў бягучага года, знізілася амаль у 2 разы. Аб гэтым паведаміла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Высоцкая.
— Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня на рэспубліканскім семінары-нарадзе «Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні» падкрэсліў, што «эфектыўная работа з насельніцтвам — гэта індыкатар прафпрыдатнасці кіраўніцтва і вобласці, і раёна, і асобна ўзятага прадпрыемства. А скаргі — гэта паказчык нашых недапрацовак. У ідэале іх увогуле быць не павінна. Вядома, такі вынік — з вобласці фантастыкі, але нам трэба да яго імкнуцца. Гэта што датычыцца работы са зваротамі грамадзян», — цытуе Кіраўніка дзяржавы Наталля Мікалаеўна. — Агульнавядома, што адзін з галоўных прынцыпаў палітыкі нашай дзяржавы — адкрытасць органаў улады для людзей. У кожнага чалавека ёсць магчымасць быць пачутым. У Беларусі створана і эфектыўна працуе сістэма зваротнай сувязі. Гэта правядзенне кіраўніцтвам раёна асабістых прыёмаў у райвыканкаме, выязных прыёмаў па месцы жыхарства і суботніх «прамых тэлефонных ліній». Так, за 5 месяцаў бягучага года кіраўніцтвам Карэліцкага раёна праведзены 31 прыём у выканкаме, куды звярнулася 12 заяўнікоў, а таксама 6 выязных прыёмаў, дзе прынята 7 зваротаў. На 21 суботнюю «прамую лінію» патэлефанавалі 26 чалавек. Найбольш актуальнымі для грамадзян застаюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонту і добраўпарадкавання дарог і вуліц (55% ад агульнай колькасці зваротаў).
З 47 зваротаў, якія паступілі ў Карэліцкі райвыканкам сёлета, 14 задаволены, 22 растлумачаны, яшчэ 11 знаходзяцца на кантролі.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара