Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем медицинских работников

ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ І ВЕТЭРАНЫ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў!

Ваша высакародная прафесія ва ўсе часы карысталася заслужанай павагай і пашанай. Сёння яе значнасць узрасла асабліва. У адказ на выклікі пандэмічнай пагрозы вы дзейнічаеце максімальна аператыўна і прафесійна ў імя выратавання жыцця і здароўя людзей.

Медыцынскія работнікі Карэліцкага раёна прадэманстравалі высокі ўзровень адказнасці, згуртаванасць, гатоўнасць да працы ў складанай эпідэміялагічнай абстаноўцы. Вас справядліва і заслужана называюць героямі нашага часу. Штодня сваёй карпатлівай працай вы трымаеце абарону ад надыходзячай эпідэміі, дарыце людзям надзею, вяртаеце ім здароўе і веру ў будучыню.

Прыміце словы падзякі і падтрымкі за тое, што вы сумленна і добрасумленна выконваеце свой прафесійны і чалавечы абавязак, выбраўшы нялёгкі шлях служэння людзям, застаяцеся вернымі свайму пакліканню.

Ад усяго сэрца жадаем вам новых прафесійных поспехаў, невычэрпных сіл і энергіі, рэалізацыі ўсіх задуманых планаў! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў