Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем экономиста
Паважаныя эканамісты Карэліцкага раёна! Віншуем вас з прафесійным святам.
У наш час – гэта свята навукоўцаў і эканамістаў-практыкаў, якія працуюць у органах дзяржаўнага кіравання, на прадпрыемствах, у сельскай гаспадарцы і іншых сферах.
Эканоміка – вельмі дакладная і важная навука, якая патрабуе каласальнай адказнасці, удумлівасці і скрупулёзнасці.
Эфектыўнасць работы народнагаспадарчага комплексу Карэліцкага раёна і ўдасканаленне яго дзейнасці шмат у чым залежаць ад вашага адказнага падыходу да справы.
Упэўнены, што вашы веды, вопыт, арганізаванасць і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню эканамічнага патэнцыялу нашага раёна.
Шчыра жадаем вам шчасця, дабрабыту і выдатнага настрою! Няхай кожны дзень радуе вас станоўчымі эмоцыямі і яркімі падзеямі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў