У Карэліцкім раёне правялі рэгістрацыю шлюбу ў этнабеларускім стылі

У Год гістарычнай памяці і ў гонар 105-годдзя ўтварэння органаў запісу актаў грамадзянскага стану на Карэліччыне 18 чэрвеня правялі рэгістрацыю шлюбу ў этнабеларускім стылі. Наша зямля багатая сваёй гісторыяй, знакамітымі людзьмі і народнымі традыцыямі. Вясельныя традыцыі маюць асабісты каларыт.

Найбольш распаўсюджана на Карэліччыне было народнае ткацтва. Уменне ткаць — абавязак кожнай жанчыны. Тканыя посцілкі, рушнікі, дываны, паясы абавязкова атрымлівалі нявесты ў пасаг.

Мануфактура вытворчасці габеленаў праславіла Карэліччыну і за мяжой.

Запольскі каравай славіў нашу зямлю на ўсю рэспубліку. Ніводнае вяселле не праходзіла без яго. Ручная работа захоплівала сваім майстэрствам.

Святочны касцюм карэліцкага строя XIX-XX стст. нядаўна адноўлены Домам рамёстваў. Вышыўка зроблена па ўсіх традыцыях з захаваннем сімволікі, закладзены ўзоры, якія азначаюць працяг  роду,  моцную сям’ю, родную зямлю, здароўе, шчасце.

Па народнаму звычаю маладых связалі ручніком,  каб жыццё было доўгім і шчаслівым. Яны замкнулі замок, а ключ аддалі старэйшай жанчыне з роду з наказам укінуць у калодзеж. Нявесце падносяць рэшата з жытам, якім яна абсыпала дзяўчат на іх добрую долю.

Напаследак  танцавалі хараводную лявоніху  і на возе ехалі да святочнага стала.

Валянціна СІЎКО, начальнік аддзела ЗАГС

 

1