В Кореличском районе на сельских сходах детям рассказывают о безопасности

Летнія канікулы — доўгачаканая і любімая пара для дзяўчынак і хлопчыкаў. Каб дзетвара правяла іх весела і карысна, змагла добра адпачыць і набрацацца новых сіл, дарослыя праяўляюць вялікі клопат. Прадстаўнікі раённых службаў імкнуцца зрабіць усё для таго, каб лета стала для дзяцей бяспечным, і нішто не змагло парушыць ладу жыцця.

Па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта трэці год запар у раёне праводзяцца дзіцячыя сельскія сходы. Іх мэта — папярэджанне няшчасных выпадкаў і прафілактыка супрацьпраўных паводзін непаўналетніх. Падчас іх правядзення суб’екты прафілактыкі імкнуцца сістэматызаваць веды дзяўчынак і хлопчыкаў па правілах бяспечнай жыццядзейнасці, навучыць пазбягаць і папярэджваць бяспечныя сітуацыі.

21 чэрвеня стартаваў дзіцячы сход у г.п. Мір, на якім сабралася больш 70 дзяцей. Спецыялісты раённых аддзелаў — унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, супрацоўнікі ДАІ, Таварыства выратавання на водах у інтэрактыўнай форме паведамілі дзяўчынкам і хлопчыкам пра правілы бяспечных паводзін у быце, на дарозе, на вадзе, а работнікі культуры арганізавалі для дзетвары рухомыя гульні.

Па словах намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольгі Базар, дзіцячыя сельскія сходы патрэбны для таго, каб зберагчы дзяцей ад траўм і няшчасных выпадкаў, арганізаваць іх вольны час у летні перыяд.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота прадастаўлена Карэліцкім РАНС