В Кореличском районе завершили первый укос трав и приступили ко второму

Паводле  аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на 24 чэрвеня ў раёне скошана 15 333 га траў першага ўкосу, што складае 100% ад плана. Убрана 89% ад скошанага. Нарыхтавана 80427 тон сенажу (49%) і 1841 тона сена (19%).

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 8,4 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць у ДП «Чарняхоўскі-Агра» (12,8 ц карм. адз.), СВК «Маяк-Заполле» (11,6 карм.адз.), ДП «Лукі-Агра» (11,3 карм. ад.), ДП «Племзавод «Карэлічы» (10,7 карм. адз.)

Галіна СМАЛЯНКА