В Кореличском районе скосили половину трав первого укоса

Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на 10 чэрвеня ў раёне скошана 7 721 га траў першага ўкосу, што складае 50% ад плана. Убрана 86% ад скошанага. Нарыхтавана 39 049 тон сенажу і 327 тон сена.

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 4 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць СВК “Свіцязянка-2003” (5 ц карм. адз.), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (4,9 ц карм. адз.), СВК “Маяк-Заполле” (4, 8 ц карм. адз.), ДП “Лукі-Агра” (4,8 ц карм. адз.).

Па словах начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі   упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ільі Самуйліка, перад раёнам пастаўлена задача да 22 чэрвеня завяршыць першы ўкос траў. Для гэтага павінна скошвацца не менш за 607 га ў дзень, але карэліцкія аграрыі ідуць з апераджэннем плана і выконваюць работы ў сярэднім на 658 га.

— Тэмы ўзяты добрыя, апераджаем графік, — гаворыць спецыяліст. — Па-ранейшаму Карэліцкі раён ідзе другім у вобласці па тэмпах касьбы і нарыхтоўцы кармоў.

 

Іна ЛЕЙКА