Выхаванцы ДУА «Яслі-сад №1 г.п. Карэлічы» пабывалі ў раённым краязнаўчым музеі

Педагогі ДУА “Яслі-сад № 1 г.п.Карэлічы” шмат увагі надаюць грамадзянска- патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту праз розныя формы дзіцячай дзейнасці: на занятках, у гульнях, у працы, у побыце і ішш.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі тлумачаць дзецям значэнне і неабходнасць розных прафесій для жыцця і дабрабыту людзей.. Не абходзіцца і без абмеркавання беражлівых і паважлівых адносін да хлеба, аб яго карысці і ролі для здароўя чалавека. Нашы выхаванцы ўжо ведаюць, што духмяны хлеб на стале – гэта вынік стараннай і руплівай працы хлебаробаў, якім дапамагае сельскагаспадарчая тэхніка
Вядома, што без мінулага – няма будучага. Таму лічым неабходным знаёмства дзяцей з тым, як вырошчвалі хлеб шмат гадоў назад. З гэтай мэтай мы і адправіліся з выхаванцамі старшых груп на экскурсію у раённы краязнаўчы музей. Супрацоўнік Белянова М.У. паказала дзецям сапраўдныя старажытныя прылады працы хлебаробаў: серп, касу, барану, лапату для выпечкі хлеба. Таксама давялося ўбачыць сявеньку, сноп, жаронцы, калыску, у якой спалі маленькія,пакуль матуля працавала ў полі.
У музеі мы наведалі залу Вялікай Айчыннай вайны, дзе пачулі аповед экскурсавода пра цяжкія ваенныя гады і аб тым, як даводзілася людзям пакутаваць і гінуць дзеля міру на Зямлі.
Сваімі ўражаннямі аб экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся з татамі і матулямі, адлюстравалі ў малюнках, гульнях, гутарках.
Вельмі важна не перарваць жывую нітку памяці аб гераічным подзвігу нашага народа,. Нашы дзеці павінны ведаць і разумець, якой цаной заваявана мірнае неба, цаніць і паважаць працу дарослых.


Наталія СКОК, намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 1 г. п. Карэлічы