Заместитель председателя Кореличского райисполкома Игорь Лазаревич: «Товарооборот Кореличского района с Российской Федерацией вырос в 4,6 раза»
Тавараабарот Карэліцкага раёна з Расійскай Федэрацыяй за першы квартал бягучага года вырас у 4,6 раза. Пра гэта расказаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Лазарэвіч.
— 2 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам адзначыў: «Адыход заходніх кампаній з рынку Саюзнай дзяржавы адкрывае новыя магчымасці». Нельга не пагадзіцца, што гэтая сітуацыя толькі зблізіла Беларусь і Расію як у эканамічным, так і ў духоўным сэнсе. Так, у прыватнасці тавараабарот Карэліцкага раёна з Расійскай Федэрацыяй за першы квартал бягучага года вырас у 4,6 раза і склаў 649,3 тысячы долараў ЗША. За гэты перыяд мы паставілі ў РФ тавараў на суму 537,6 тысячы долараў, ці 68,4% ад агульнага экспарту тавараў па раёне, што ў 5,7 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Сальда знешняга гандлю склалася станоўчае: 426 тысяч долараў супраць 46 тысяч долараў за тры месяцы 2021 года. Нашымі прадпрыемствамі-экспарцёрамі з’яўляюцца ААТ «Карэлічы-Лён» (пастаўлена кароткага льновалакна на 345 тысяч долараў, або 60% ад агульнага экспарту), ТАА «Вікас» (пастаўлена мясной прадукцыі на суму 192,7 тысячы долараў, або 35% ад агульнага экспарту). У красавіку пастаўкі насеннай бульбы на расійскі рынак пачало ТАА «НУП Ніка».
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Расія павінны згуртавацца, калі хочуць захаваць сваю дзяржаўнасць і на самой справе думаюць аб дабрабыце сваіх народаў. Наша сяброўства, падмацаванае агульнай гістарычнай памяццю, з гадамі толькі мацнее.
Іна ЛЕЙКА