Члены ІПГ № 5 Карэліцкага райвыканкама сустрэліся з калектывам ДРБУ № 158 КУП «Гроднааблдарбуд»

У рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва адбылася сустрэча членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 Карэліцкага  райвыканкама з калектывам ДРБУ № 158 КУП «Гроднааблдарбуд».

Кіраўнік ІПГ, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, выступіўшы па тэме «Ключавыя дасягненні Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе: лічбы і факты», засяродзіў увагу  прысутных на прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы — медыцыне і адукацыі.

Прамоўца закрануў і пытанне бяспекі насельніцтва ў летні перыяд. Заклікаў захоўваць правілы пажарнай бяспекі і быць заўсёды ўважлівымі.

Пры наведванні вадаёмаў дзеці павінны быць пад пастаянным наглядам дарослых. Грыбнікам трэба заставацца пільнымі ў лясах.

У адносінах пытання адзінага дня інфармавання «Аб супрацьдзеянні карупцыі» пракурор Карэліцкага раёна Аляксандр Мельнікаў адзначыў: «Не бярыце чужога і не давайце нікому ні дзяржаўнага і ні людскога — гэта простае правіла».

Дырэктар Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Сяргей Саўко наконт павышанага попыту на цукар у магазінах паведаміў, што на цукровых заводах гэтага прадукта дастаткова, і ён будзе пастаянна прывозіцца ў гандлёвыя кропкі раёна. Пакуль жа людзі па-ранейшаму за адзін дзень купляюць столькі, колькі раней за месяц. Цана на прадукт застаецца ранейшай.

Галіна СМАЛЯНКА