Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников торговли
Паважаныя работнікі гандлю, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Гандаль заўсёды адыгрываў важную ролю ў эканамічным жыцці краіны. Сёння гэта адна з галін айчыннай эканомікі, якая развіваецца найбольш дынамічна, забяспечвае значную частку падатковых паступленняў.
Як і любая работа з людзьмі, ваша прафесія патрабуе поўнай аддачы і годна падзякі і павагі. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце садзейнічаць умацаванню эканамічнага патэнцыялу нашага раёна, павышэнню ўзроўню абслугоўвання насельніцтва і забеспячэнню спажывецкага рынку высакаякаснымі таварамі.
Жадаем высокіх продажаў, удзячных пакупнікоў, новых здзяйсненняў ва ўсіх справах і пачынаннях. Здароўя вам і вашым блізкім, сямейнага шчасця і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў