Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Лазарэвіч сустрэўся з працоўным калектвам Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва
Прадстаўнік мясцовай улады правёў шчырую і адкрытую гутарку — расказаў аб эканамічным стане ў раёне. Закрануў і пытанне сёлетняй ўборачнай кампаніі. «Хлябы стаяць добрыя, але ёсць палегліца. Неабходна яе падняць і сабраць вырашчанае. Камбайнеры ёсць, а ўраджай — тое, што ў свірны», — адзначыў прамоўца.
З першых вуснаў давялося пачуць бытавікам і пра тое, куды расходуюцца сродкі з суботнікаў. Гэта ўстаноўлены ў райцэнтры БТР, трэнажорны комплес на стадыёне «Юнацтва» (частковая аплата з суботнікаў). Па словах Ігара Лазарэвіча, будзе прафінансавана і дзіцячая пляцоўка па вуліцы Гастэлы ў Карэлічах.
Падчас сустрэчы Ігар Лазарэвіч пацікавіўся прыбыццём маладых спецыялістаў на прадпрыемства. Як высветлілася, з 1 ліпеня тэхнікам-тэхнолагам тут працуе Крысціна Лаўрушчык.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ВАЙЦЕШЫК