У Карэліцкім раёне скошана 63% траў, убрана 70% азімага ячменю і 23% ільну

У раёне працягваецца другі ўкос траў. Скошана 63% плошчаў, убрана ад скошанага 90%. Нарыхтавана 58% сена, 70% сенажу, 21% травяных кармоў знаходзяцца ў стрэйч-плёнцы. На адну ўмоўную галаву жывёлы ёсць 12,3 цэнтнераў кармавых адзінак, што менш на 1,8 ц к. а. у адносінах да мінулага года.

Уборка азімага ячменю праведзена на 70% плошчаў. З 502 гектараў атрымана 2264 тоны збожжа пры ўраджайнасці 45,1 ц/га.

Лён-даўгунец убраны з 23% плошчаў.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара