Юбілей Янкі Купалы адзначылі на Карэліччыне
Юбілей беларускага песняра адзначаецца не ўпершыню. Пра Янку Купалу шмат пішуць і пісалі. Яго творы чыталі, чытаюць… і будуць чытаць. Таму што многія з іх такія сучасныя, што ўздзельнічаюць на чытача сёння яшчэ больш, чым тады, калі былі напісаныя песняром- прарокам. Слова Купалы “… было перуном, маланкаю, гудзела вечавым звонам, палыхала полымем і…. цвіло маладым каханнем, атуляла матчынаю пяшчотаю”.
Купала – поўная скарбніца нацыянальнага багацця.
Бібліятэчныя ўстановы далучыліся да святкавання і прапанавалі сваім чытачам цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы. Славілі імя Янкі Купалы ў раённай бібліятэцы. На літаратурна-музычнай гадзіне “З Купалам у сэрцы жывём” бібліятэкары сумесна з наведвальнікамі ДУ “Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” чыталі вершы Янкі Купалы і спявалі песні, знаёміліся з фактамі і падзеямі жыцця паэта.
Купалаўскую тэму абмеркоўвалі ў Варанчанскай СБ. Юныя чытачы прынялі удзел у гучных чытаннях у гонар пісьменніка.
На літаратурнай вечарыне “Пакуль ёсць Купала – будзе народ” у Аюцавіцкай СБ гучала беларуская музыка. Дзеці слухалі і самі чыталі вершы паэта, падпявалі разам песню “Купалінка”.
У Турэцкай СБ падчас сустрэчы ўдзельнікі даведаліся пачулі пра дзіцячыя гады паэта, а затым чыталі вершы з зборніка “Алеся”. І яшчэ бібліятэкар пэўнай бібліятэкі праняла ўдзел у школе актыўнага грамадзяніна мясцовай установы адукацыі. Выступленне тычылася постаці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Літаратура з фонда бібліятэкі — у дапамогу.
Пра любоў да роднай зямлі, пра вялікае жаданне песняра “З цэлым народам гутарку весці” і бачыць яго шчаслівым, а родную беларускую мову- паважанай, вялі гутарку ўдзельнікі літаратурных вечарын у Ярэміцкай, Красненскай, Цырынскай, Жухавіцкай СБ.
Прыцягвалі ўвагу кніжныя выставы твораў песняра і выданняў пра яго жыццё і шлях да чытачоў яго твораў “Слухаем і чытаем вершы Купалы”, “Святло купалаўскіх вобразаў”, “Янка Купала і наш край”, “Пясняр роднага краю”, “Не можа без Купалы Беларусь”.
Таксама з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў рамках Года гістарычнай памяці праводзіцца абласны чэлендж «Класічна… Патрыятычна»: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа». Бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” хуценька згадзіліся з прапанаваннем і зрабілі 27 цікавых фотаздымкаў і відэазапісаў, якія размешчаны на афіцыйным сайце ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” і ў сацыяльных сетках.
Наталля Казарэз,
метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”