Анімацыйная праграма “У госці да Радзівілаў” сабрала ўдзельнікаў “Мір-фэста” каля сцен старажытнага замка

Анімацыйная праграма “У госці да Радзівілаў” сабрала ўдзельнікаў “Мір-фэста” каля сцен старажытнага замка. У некалькіх кроках — сінявокае возера, якое пад сонечнымі промнямі пераліваецца хвалямі. З імправізаванай  сцэны гучыць прывітанне дырэктара замкавага комплексу “Мір” Аляксандра Лойкі.  Прамоўца выказвае ўдзячнасць арганізатарам і жадае, каб кожны з удзельнікаў свята знайшоў тут для сябе прадметы для натхнення, а супрацоўнікі музея робяць усё магчымае для гэтага. Паведаміў і цікавы факт: сёння Мірскі замак прыняў  3-мільённага наведвальніка.

У госці на фэст завіталі ўдзельнікі Нацыянальнага культурнага запаведніка “Нясвіж” і творчы калектыў “Майстэрня ўражанняў” з г. Мінска. Падчас выступленняў яны імкнуліся прадэманстраваць сваё майстэрства і акунуць прысутных у часы даўніны. Першыя выканаўцы вялі гаворку пра жывапіс і прапаноўвалі адгадаць вершаваныя загадкі, другія пра тое, што галоўнае для шляхты, што павінен мець шляхціц і якім павінен быць. Таксама  прапаноўвалі гульні для ўдзельнікаў свята, і госці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах-іспытах, як і адгукаліся прыняць удзел у баях. І гэта надавала святу яшчэ большую ўрачыстасць і набывала ўсё большы размах.

 Галіна СМАЛЯНКА

Фота Ларысы ШУГЛІ