27 жніўня ў г.п. Мір адбудзецца міжрэгіянальнае свята “MIR-ФЭСТ”
27 жніўня 2022 г. г.п. Мір
Цэнтральная пляцоўка “Рэха даўніны”, тэрыторыя “ Замкавага комплексу “Мір”
12:00-12:15 — тэатралізаванае шэсце;
12:15-12:30 — урачыстае адкрыццё свята;
12:30-13:30 — анімацыйная праграма “У госці да Радзівілаў”;
13:30-14:30 — выступленне народнага ансамбля “Тутэйшая шляхта” г. Мінск;
15:30-17:30 — канцэртная праграма “Сябры без межаў” (выступленне творчых калектываў Баранавіцкага, Стаўбцоўскага, Нясвіжскага, Навагрудскага, Іўеўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага раёнаў);
17:30-18:00 — выступленне тэатра “Шатландская пяхота” г. Маладзечна;
18:00-19:00 — выступленне інтэрактыўнага тэатра “Майстэрня ўражанняў”;
19:00-20:00 — выступленне Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Гюнеш;
20:00-20:30 — факельнае шэсце;
20:30 — фаер-шоу. Закрыццё свята.
Горад майстроў
“Жывуць рамёствы продкаў”
вул. Чырвонаармейская, г.п. Мір
12:00-20:00 — выстава-продаж Цэнтраў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы;
Інтэрактыўная гульнёвая пляцоўка “Горад пяці вуліц”
вул. Чырвонаармейская, ніжняя стаянка
12:00-20:00 — гульні, забавы, атракцыёны, фотаквэст “Горад пяці вуліц”, хадулісты “Шляхта”, фуд-корт, зона сямейнага адпачынку.
“Мікалаеўскі кірмаш”
Пл. 17 Верасня, г.п. Мір
12:00-18:00 – працуюць гандлёвыя падворкі прадпрыемстваў раёнаў-удзельнікаў “Добрыя гаспадары — зямлі ўладары”;
12:45-13:00 — адкрыццё кірмашу;
13:00-14:00 — канцэртна-гульнявая праграма нацыянальнасцей “Гісторыяй яднаны”;
14:00-14:40 — бяспройгрышная латарэя;
14:40-15:40 — выступленне шарманшчыка, прэзентацыя этнічных падворкаў кірмашу;
15:40-16:30 — майстар-клас па побытавых танцах “Танцуем па-даўнейшаму”;
16:30-17:30 — канцэртная праграма творчых калектываў Карэліцкага раёна.
На працягу ўсяго свята працуюць: яўрэйскі рэстаран на адкрытым паветры “Шэпшаль”, фотамайстэрня Гольдзіна, беларуская кавярня “У Кузьміча”, польскі магазін “Вспулдэльня”, цыганскі і татарскі падворкі.
Арганізатары мерапрыемства пакідаюць за сабой права ўносіць змяненні ў праграму фестывалю.
Запрашаем турыстаў, якія адпачываюць у аграсядзібах раёна, наведаць свята.