Пяць падзей тыдня вачыма начальніка аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва райвыканкама Наталлі Гоцкі

Паездка Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Гродзенскую вобласць.

18 жніўня Кіраўнік дзяржавы наведаў вытворчы кааператыў імя У. І. Крамко, дзе разгледзеў асноўнае пытанне —  развіццё садоўніцтва. Ён зрабіў выснову, што садоўніцтвам у Беларусі займацца можна і нават патрэбна. Патрэбнасць у краіне вялікая, але не хапае аб’ёмаў і разнастайнасці. Таму Ураду даручана распрацаваць адпаведную праграму, каб і ўнутраны рынак закрыць, і экспарт забяспечыць.

Санкцыі супраць Беларусі і Расіі для Захаду — выстрал у лёгкія.

Амерыканскі часопіс Newsweek апублікаваў аналітычны артыкул, у якім не стаў далікатнічаць. Аўтары канстатуюць: Еўропа імкліва набліжаецца да найбуйнейшага эканамічнага крызісу з 1930-х гадоў. Пасля пачатку спецаперацыі ва Украіне еўрапейскія лідары паспрабавалі аслабіць Расійскую Федэрацыю, увёўшы шырокія эканамічныя санкцыі супраць краіны. Аднак гэтыя санкцыі прывялі да адваротнага выніку. Цяпер Еўропа сутыкаецца з недахопам энергіі, інфляцыяй і запаволеннем эканамічнага росту. Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктор Орбан нядаўна асудзіў санкцыйную палітыку ЕС, заявіўшы: «Я думаў, што мы проста стрэлілі сабе ў нагу, але зараз зразумела, што еўрапейская эканоміка стрэліла сабе ў лёгкія і задыхаецца».

Сіла — у памяці.

Вызначана тэма першага школьнага ўрока ў новым навучальным годзе. «У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа», — так яна гучыць. Кожны чалавек, які паважае сябе, проста абавязаны ведаць гісторыю сваёй краіны, вельмі важна, адкуль пайшлі твае карані, як жылі твае продкі.

Амаль 1,7 млн рублёў — на гісторыка-культурную спадчыну.

З фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва выдзелена 3 млн рублёў на правядзенне рэстаўрацыйных і аднаўленчых работ на аб’ектах са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прыемна, што з пяці аб’ектаў тры знаходзяцца на тэрыторыі Гродзеншчыны. Гэта царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, музей-сядзіба Міхала-Клеафаса Агінскага ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна, замак Сапег у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна.

Субсідыі беспрацоўным.

Тром беспрацоўным карэліччанам для арганізацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва прадастаўлена фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідыі. Усе, хто атрымаў субсідыю, прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці.

Іна ЛЕЙКА