В Кореличском районе убрано 22% зерновых и зернобобовых культур, намолочено 23 040 тонн хлеба

 

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на 2 жніўня па ўраджайнасці збажыны лідзіруе СВК “Маяк-Заполле” з паказчыкам 81,4 ц/га. На другім і трэцім месцах — СВК “Жухавічы” (75,6 ц/га) і ДП “Племзавод Карэлічы» (62,4 ц/га). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 59,4 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 11,7 ц/га.

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 3 877 гектараў збожжавых палеткаў, што складае 22% ад запланаваных 17 772 га, намалацілі 23 040 тон.

Адначасова палі вызваляюцца ад саломы. 83% убраных плошчаў ужо вызвалены.

Адначасова са жнівом на палях Карэліччыны ідзе ўборка азімага рапсу. Сёлета механізатарам раёна неабходна абмалаціць 4 050 га алейнай культуры, з якіх на ўчарашнюю раніцу ўбрана 1 208 га, ці 30%. Ураджайнасць складае 29,1 ц/га, што на 3,2 ц/га больш, чым на гэтую ж дату ў мінулым годзе. Агульны намалот “чорнага золата” складае 3 516 тон.

Працягваецца ўборка лёну-даўгунцу. Пры плане ў 2 150 гектараў выцераблена 1 468 га, або 68%. Ільнотраста паднята з плошчы 92 га, або 4%. Сыравіна звезена з 92 га. Сабрана 70 т насення лёну, ураджайнасць складае 4,5 ц/га.

Працягваецца ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. З плана 18 855 га ўзарана 1 143 га, або 6%.

Працягваецца другі ўкос траў. Нарыхтавана 75% сена (7 109 т), 80% сенажу (130 425 т). Маецца 40 351 тона кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 14,3 цэнтнера кармавых адзінак, што менш на 1,3 ц карм. адз. за мінулагодні паказчык.

Іна ЛЕЙКА