Адбылася сустрэча з ідэалагічным актывам раёна па тэматыцы адзінага дня інфармавання, які адбудзецца 15 верасня і будзе прысвечаны Дню народнага адзінства

На сустрэчы быў разгледжаны шэраг пытанняў арганізацыі і правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, якія пройдуць у г.п. Карэлічы і Карэліцкім раёне 16 верасня.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Нэлі Маісеенка расказала прысутным пра падрыхтоўку да правядзення мерапрыемстваў і пра ўдзел у іх прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Старшы навуковы супрацоўнік УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” Марыя Беленава пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з этапамі фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Прамоўца нагадала: “Мы павінны памятаць урокі гісторыі. Яе перапісванне можа прывесці да разбурэння дзяржаўнасці”.

 

Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара