Как проходит День знаний в школе г.п. Мир (фоторепортаж)

1 верасня беларускія школы шырока адчынілі свае дзверы для сваіх вучняў. Хтосьці сёння прыйшоў сюды ўпершыню, хтосьці пачуў першы званок апошні раз.

На ўрачыстай лінейцы у г.п. Мір сабраліся не толькі вучні і бацькі. Павіншаваць дзяцей са святам прыехалі ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, старшыня Мірскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Маркевіч, настаяцель Мірскай Свята-Троіцкай царквы іерэй Фёдар Лукашэвіч, выконваючая абавязкі дырэктара КСУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Анастасія Рабцэвіч.

Першай трымала слова дырэктар школы Шаплыка Таццяна. Яна павіншавала дзяцей,  настаўнікаў і бацькоў з Днём ведаў і пажадала моцы і цярпення.

Аляксандр Шкадаў адзначыў :

– Дарагія рабяты, паважаныя бацькі і настаўнікі. Сёння ў краіне адкрые свае дзверы 2901 школа. 115 тысяч вучняў сядуць за парты ўпершыню. Радасна, што ў Карэліцкім раёне колькасць першакласнікаў таксама вырасла.

Гэты год будзе вельмі адказным для выпускнікоў, якія ўжо праз некаторы час будць думаць пра свой далейшы лёс, будуць выбіраць, з якой прафесіяй сябе звязаць, каб стаць сапраўдным грамадзянінам нашай краіны. Канешне, асобае хваляванне сёння адчуваюць першакласнікі і іх бацькі. Усе мы былі ў такім узросце і з вялікім жаданнем чакалі гэтага часу. Я хачу пажадаць вам, дзеці, каб Мірская школа стала для вас другім домам, таму што ў гэтым цудоўным калектыве пануе атмасфера ўзаемаразумення, узаемадапамогі. Гэта школа са сваімі вялікімі традыцыямі.

Асаблівасцю гэтага навучальнага года стане незвычайны ўрок, які правядзе ў старшакласнікаў Прэзідэнт нашай дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Тэма будзе прысвечана гісторыі, да якой мы ўсе адносімся з пашанай.

Вы ўсе маладыя людзі, мы вамі ганарымся, мы спадзяёмся, што вы станеце працягваць тыя добрыя традыцыі і зробіце ўсё, каб наша краіна  развівалася, і ўсе мы жылі ў гэтай краіне шчасліва.

Я хачу ўсім пажадаць у новым навучальным годзе поспехаў! У добры шлях.

Пасля віншаванняў Аляксандр Віктаравіч уручыў дэрэктару школы сертыфікат на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Старшыня Мірскага сельвыканкама Аляксандр  Маркевіч:

– Дарагія рабяты, паважаныя бацькі, бабулі і дзядулі, паважаныя настаўнікі! Віншую вас з Днём ведаў. Ад сябе хочу пажадаць здароўя, дабрабыту, міру і дабра нашай зямлі. Хацелася б, каб у гэты навучальным годзе ў вас зажды былі выдатныя адзнакі, каб вы радавалі настаўнікаў і бацькоў поспехамі. Школа дае нам веды, разуменне жыцця і, самае галоўнае – крок да стварэння сябе. Гэта вельмі складаны працэс.

А нашым маленькім дзеткам, якія стаяць тут упершыню, прыгожыя – радасці. У добры шлях. 11 год праляцяць хутка, але я хацеў бы, каб для вас яны былі не проста праляцеўшымі, а запомніліся. Каб вы заўжды памяталі аб тым, куды вы прыйшлі ў першы раз. Здароўя вам, поспехаў у вучобе і ўсяго самага найлепшага.

Павіншаваў школьнікаў і іерэй Фёдар Лукашэвіч:

– Дарагія вучні, настаўнікі, бацькі. Наперадзе ў вас новы навучальны год. У нас агульная справа. І ў справе дасягнення поспеху мы павінны ў гэтым годзе пастарацца, праявіць стараннасць, цярпенне. У любой справе неабходна дапамагаць адзін аднаму, ніколі пра гэта не забывайце. Дарагія рабяты, я жадаю вам быць вельмі ўважлівымі, цікаўнымі, цярплівымі. Было б выдатна, каб у працэсе вашы сэрцы напоўніліся ўдзячнасцю да дарослых за тыя веды, што вы атрымліваеце.

У Год гістарычнай памяці хацелася б звярнуць вашу ўвагу на тых людзей, якія сваім жыццём паказалі для нас прыклад любові да беларускай зямлі, да свайго народа.

У гэты дзень я заклікаю благаслаўленне Божае на пазнанне вучэння. Каб у вашым жыцці вы знайшлі сапраўдныя шчасце і поспех. Божай дапамогі вам і анёла-ахоўніка у новым навучальм годзе.

Са словамі віншаванняў выступіла і Анастасія Рабцэвіч:

– Паважаныя педагогі, вучні, бацькі. Калі знаходзішся тут, цяжка стрымаць эмоцыі, таму што гэты час – школа – цудоўны перыяд у жыцці кожнага з нас. Тут мы вучымся цаніць, любіць, шанаваць. Мы знаходзім тут сапраўдных сяброў, першае каханне. Я з вялікай цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаю школьныя годы. Многія жадаюць залатых медалёў у школе, чырвоных дыпломаў у інстытуце, дасягненняў. А я хочу вам пажадаць, каб самае каштоўнае за адзінаццаць гадоў засталося ў вас самым светлым успамінам у вашым жыцці. Хочацца яшчэ пажадаць педагогам і бацькам узаемаразумення. Я ўдзячна сваім настаўнікам. Яны мяне навучылі сябраваць, любіць нашу краіну. Я ўпэўнена, што ў вас таксама ўсё атрымаецца. Са святам!

Пасля лінейкі і першага званка вучні разышліся па кабінетах, пайшлі на першы ў гэтым годзе ўрок, куды завітаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў. Ён ўручыў дзеткам падарунак Прэзідэнта – прыгожую кнігу “Беларусь – наша Радзіма”

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара