На планерке у председателя: рентабельная работа агропромышленного комплекса позволит вложить средства в модернизацию

За 7 месяцаў бягучага года выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг прадпрыемстваў раёна павялічылася на 8,7%, дасягнуўшы 129,8 млн рублёў і забяспечыўшы рэнтабельную работу на ўзроўні 13,2% супраць 8% у мінулым годзе. У галіне сельскай гаспадаркі рэнтабельнасць склала 16,5% супраць 8,9% у 2021 годзе. Сельскагаспадарчая галіна атрымала прыбытак у памеры 13,4 млн рублёў (плюс 63,4% да паказчыкаў за 7 месяцаў 2021 г.). Пра гэта паведаміў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў на штотыднёвай аператыўнай нарадзе, куды на гэты раз былі запрошаны кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

— Маючы такія паказчыкі ў сферы аграпрамысловага комплексу, сельгаспрадпрыемствы могуць развівацца, будаваць новыя вытворчыя аб’екты, выплачваць заработную плату, — рэзюмаваў кіраўнік раёна.

Асаблівую ўвагу Генадзій Шатуеў звярнуў на той факт, што колькасць зваротаў, якія паступаюць у райвыканкам ад фізічных і юрыдычных асоб, зніжаецца. Так, у бягучым годзе паступілі 103 звароты, што на 28 менш, чым летась. Кіраўнік раёна перакананы, што гэта сведчыць аб больш эфектыўным вырашэнні пытанняў, якія хвалююць людзей.

— Якасць работы са зваротамі грамадзян, аператыўнасць рэагавання на іх — гэта тыя крытэрыі, па якіх людзі ацэньваюць эфектыўнасць органаў дзяржкіравання, — адзначыў кіраўнік раёна. — Яшчэ раз акцэнтую ўвагу кіраўнікоў усіх раённых службаў: калі абяцалі людзям — выконвайце ў тэрмін, адсядзецца не атрымаецца.

Каля 20% усіх зваротаў датычацца стану дарог. На верасень запланавана падсыпка вуліцы Зарэчная ў в. Лясок, устаноўка дарожных знакаў у в. Кожава і прачыстка трубы ад заілення ў в. Моладава. Паводле слоў начальніка ДРБУ-158 Мікалая Кадлубая, у верасні пачнецца бягучы рамонт участка з 19 па 21 кіламетр дарогі Трашчыцы-Жухавічы-Цырын, з 0 па 1,7 км дарогі Першамайскі-Лядкі-Пагарэлка.

 

Іна ЛЕЙКА