22 сентября — День без автомобиля. Узнали, сколько кореличчан готовы в этот день отказаться от авто

Штогод 22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля. Упершыню свята адзначылі ў 2008 годзе. Дадзеная акцыя – гэта добрая магчымасць данесці да кожнага, што менавіта аўтатранспарт — адна з асноўных крыніц забруджвання паветра. Да 99% усіх аэразоляў або шкодных газаў у паветры — прадукты работы рухавікоў. Адмовімся на адзін дзень ад свайго жалезнага каня – дапаможам  навакольнаму асяроддзю.  

Як ставяцца да Дня без аўтамабіля жыхары раёна? Вырашылі сустрэцца і паразмаўляць з аўтаўладальнікамі. З дваццаці апытаных калег і знаёмых высветлілася,  што: ніколі не чулі пра такую акцыю 12%; не адмовіцца ад машыны ў гэты дзень маюць намер 35%, называючы асноўнымі прычынамі работу, звязаную з кіраваннем “аўтамабіль корміць сям’ю”, з неабходнасцю ездзіць на работу, неабходнасцю адвозіць дзяцей у школу, сад; намер падтрымаць акцыю і адмовіцца ад асабістага аўтамабіля ў гэты дзень заявілі 25%, прычым альтэрнатыву яны бачаць у выкарыстанні веласіпеда, электрасамаката; не гатовыя адмовіцца ад асабістага аўтамабіля ні пры якіх абставінах — 15%; гатовыя падтрымаць акцыю толькі пры крайняй неабходнасці — 13%.

Лепшы спосаб адзначыць Сусветны дзень без аўтамабіля — проста не карыстацца сваім аўтатранспартам. Калі трэба куды-небудзь пайсці, прагуляйцеся або пракаціцеся на веласіпедзе. Гэты сродак перамяшчэння мае цэлы шэраг пераваг, аб якіх многія нават не задумваюцца. Перш за ўсё, гэта добры спосаб захаваць здароўе і заняцца спортам. Змяніўшы машыну на веласіпед, напрыклад, па дарозе на работу вы зможаце дадаць у свой распарадак дня трохі практыкаванняў і падыхаць свежым паветрам. Калі ў вас ёсць скейтборд або электрасамакат, выкарыстоўвайце іх. Ці проста скарыстайцеся грамадскім транспартам.

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Карэліцкага раёна Аляксандр Маліноўскі лічыць:

— Безумоўна, я  падтрымаю акцыю.  Дзень без аўтамабіля дае нам магчымасць інакш паглядзець на свой штодзённы распарадак. Аўтамабіль не заменіш, калі неабхода ехаць далёка, а да магазіна альбо работы можна дабрацца    пешшу або на веласіпедзе.

Давайце ўсе разам 22 верасня далучымся да акцыі «Дзень без аўтамабіля»!

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара