В редакции газеты «Полымя» наградили победителей фотоконкурса «Я и мое лето»

Пераможцы фотаконурсу “Я і маё лета”, які зладзілі рэдакцыя газеты “Полымя” і ўпраўленне адукацыі Карэліцкага райвыканкама, запомняць гэта лета надоўга. Яно застанецца з імі ў выглядзе прыгожых фота і падарункаў, якія яны атрымалі за перамогу ў конкурсе.

Вось што пра свае фотаработы расказалі самі пераможцы:

Касцюк Вадзім з Жухавіч прыслаў сваё фота, на якім ён трымае злоўленую рыбу: “У першы дзень мы з раніцы паехалі на рыбалку і пацярпелі няўдачу – у нас сарвалася рыба. У абед злавілі карпа на два з паловай кілаграмы. З’явіўся нейкі азарт, таму мы вярнуліся на наступны дзень і вылавілі амура на 5 кг. Выцягнулі яго, і дарослыя рыбакі падыходзілі да нас, хвалілі, фатаграфаваліся з нашым уловам”.

Ходар Дар’я з Турца дзеліцца: “Мы вельмі часта бавім час з татам. Ён мяне фатаграфуе, хаця я і сама люблю гэта рабіць. Часцей за ўсё здымаю коцікаў, кветкі – нешта прыгожае. У той дзень у Турцы было свята “Свет кветак”, дзе я прымала ўдзел і перамагла  ў намінацыі «Дэфіле кветкавых касцюмаў». Тады і было зроблена фота”.

Горбік Мацвей з г.п. Карэлічы: “У пачатку лета я быў у лагеры, а пасля яго мы з сябрамі і бацькамі паехалі на свята “Вытокі” ў Навагрудак. Там было вельмі весела, мне вельмі спадабалася. Там і было зроблена фота. Мы заўсёды стараемся наведваць такія святы”. Мацвей кажа, што летам ён не толькі адпачываў, але і працаваў над навуковым праектам пра помнікі прыроды рэспубліканскага значэння, якія знаходзяцца вакол Карэліцкага раёна.

Сяргей СТОЛЯР

Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ